На 39-й сесіі Наваполацкага гарсавета пагаварылі пра "дасягненні" і фэйкі
На ёй кіраўнік гарсавета Алег Буевіч выступіў з дакладам, у якім адлюстраваў усе напрамкі дзейнасці дэпутатаў, пачынаючы ад функцыянавання рабочых органаў у мясцовым самакіраванні і заканчваючы грамадскай і медыйнай дзейнасцю "народных выбраннікаў".
Улады аб'явілі аб спыненні з Латвіяй інвестыцыйнага ўзаемадзеяння
Наваполацкі гарвыканкам афіцыйна паведаміў аб тым, што з 18 кастрычніка 2023 года страціць сілу Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб садзейнічанні ажыццяўленню і абароне інвестыцый. Для жыхароў Віцебскай вобласці гэта дрэнная навіна, бо колькасць інвестараў і якасць інвестыцый у рэгіянальную эканоміку ў значнай меры зменшыцца.
Дзяржкантроль па Віцебскай вобласці завёў 6 крымінальных спраў за "няправільныя" цэны
Цяпер у Віцебскай вобласці распачата шэсць крымінальных спраў у дачыненні да кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання, якія не рэагавалі на папярэджанні з боку дзяржаўных кантралюючых органаў на завышэнне цэн і парушэнне заканадаўства.
У Віцебскай вобласці завяршылася імітацыя абмеркавання законапраекта УНС
У Віцебскай вобласці 2 лістапада скончыўся двухтыднёвы марафон па абмеркаванні законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе. Калі прааналізаваць як у дзяржСМІ асвятляўся працэс абмеркавання і цікавасць да яго з боку чытачоў, то можна зрабіць адназначную выснову аб тым, што гэтая прапагандысцкая акцыя для ўладаў скончылася гучным правалам.
Кіраўнікі сілавых ведамстваў у Наваполацку сустрэліся з гарадскім актывам
Учора, 2 лістапада, кіраўнікі сілавога блока пагаварылі з актывам Наваполацка і працаўнікамі "Нафтана". Пасля сустрэчы з'явілась адчуванне, што неўзабаве генэралы стануць паўнаўладнымі кіраўнікамі краіны, г.зн. зоймуць усе вышэйшыя палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і іншыя, кіруючыя пасады. А заканадаўчая база для палітычнай трансфармацыі ў Беларусі падрыхтаваная яшчэ ў 2021 годзе, дзякуючы якой, улада ў краіне можа перайсці да калектыўнага органа - Савета Бяспекі.