Віцебскі актывіст Андрусь Кешанюк здолеў часткова аспрэчыць судовае пакараньне, накладзенае на яго за сьвяткаваньне 100-годзьдзя БНР: Вярхоўны суд пастанавіў вярнуць яму бел-чырвона-белы сьцяг, забраны міліцыянтамі. Але ў Першамайскім райаддзеле ўнутраных спраў Віцебску ягоную маёмасьць зьнішчылі і нават не прапануюць яе кампэнсаваць.

У канфэрэнцыі «Беларуская дзяржаўнасьць. Гісторыя і сучаснасьць», што прайшла ў Віцебску 5 студзеня, узялі ўдзел экспэрты з розных куткоў краіны – гісторыкі, краязнаўцы, палітолягі, журналісты. Зь некаторымі гасьцямі ў кулюарах мерапрыемства пагутарыў карэспандэнт ВВ.

Віцебскі аблвыканкам унёс зьмены ў сацыяльныя стандарты абслугоўваньня насельніцтва Віцебскай вобласьці. Зьмяненьні тычацца нарматываў забясьпечанасьці грамадзян дактарамі агульнай практыкі, брыгадамі хуткай мэдычнай дапамогі і паслугамі шырокапалоснага інтэрнэту.

Канфэрэнцыя «Беларуская дзяржаўнасьць. Гісторыя і сучаснасьць» прайшла ў Віцебску 5 студзеня. Імпрэза пачалася супольным сьпевам рэлігійнага нацыянальнага гімну «Магутны Божа» і скончылася прыняцьцем выніковай рэзалюцыі. Уся дзея праходзіла ў актавай залі абласной бібліятэкі.

З пачатку бягучага году на тэрыторыі Першамайскага раёну Віцебску зарэгістравана 13 злачынстваў, зьвязаных з наўмысным прычыненьнем цяжкіх цялесных пашкоджаньняў, 7 зь іх было зьдзейсьнена ў сфэры сямейна-бытавых адносін. Пра гэта распавёў часова выконваючы абавязкі намесьніка начальніка АУС раённай адміністрацыі, начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Іван Доўгі.