Навошта аршанскай СШ№3 другі раз надалі імя Уладзіміра Караткевіча?
Газета «Витебские вести» урачыста адрапартавала, што напярэдадні ўгодкаў знакамітага беларускага пісьменніка У.С.Караткевіча (нар.26 лістапада 1930г.) ягонае імя надалі школе №3. Пэўна, настаўнікі, асабліва старэйшага пакалення, дужа здзівіліся: навошта сучасныя ўлады вырашылі зрабіць гэта другі раз? Імя пісьменніка гэтай школе надалі яшчэ ў 1985-м годзе, калі мясцовыя энтузіясты і тагачасныя гарадскія ўлады вырашылі, што варта варта захоўваць памяць пра пісьменніка-земляка на ягонай малой радзіме. Але цяпер Віцебскі аблвыканкам вырашыў прысвоіць гэтую ініцыятыву сабе – праз 37 гадоў.
Дэпутат-«палатачнік» Віктар Нікалайкін справаздачыўся перад электаратам
Пасля сустрэчы з выбаршчыкамі стала зразумела, што ў 2022 годзе актыўнасць дэпутата не павялічылася, нягледзячы на тое, што праз год, павінна пачацца кампанія па выбарах ў Палату прадстаўнікоў новага складу, у якой, верагодна, Нікалайкін захоча паўдзельнічаць.
Чарговы ваенізаваны дзіцячы клуб стварылі на Віцебшчыне
У Шумілінскай СШ №1 распачаў працу вайскова-патрыятычны клуб «Юны гвардзеец». Раней на Віцебшчыне практыкавалася завядзёнка ствараць вайскова-спартовыя клубы для дзяцей і падлеткаў, дзе хаця б «для шырмы» абвяшчалася, што галоўны вектар працы – гэта клопат пра здароўе юнага пакалення. Хаця і там спартовая падрыхтоўка больш нагадвала вайсковыя зборы… Прэзентацыя клубу «Юны гвардзеец» адбылася на Алеі Славы ў гарадскім парку каля брацкіх могілак.
Трывожная тэндэнцыя: эканоміка вобласці падсела на расійскую інвестыцыйную іголку
Зыходзячы з дадзеных Упраўлення статыстыкі Віцебскай вобласці ў студзені - верасні 2022 года рэгіянальная эканоміка стала залежнай ад інвестыцый з Расійскай Федэрацыі. Практычна ўсе інвестыцыі, якія выцякаюць за межы Віцебскай вобласці, знаходзяць сабе прымянення ў эканоміцы нашай усходняй суседцы.
Латвійскія ўлады разбурылі частку савецкага помніка "Кургана Дружбы"
Яшчэ ў ліпені ўрад Латвіі вырашылі канчаткова разарваць гістарычную сувязь з Расіяй яе сатэлітам Беларуссю праз знішчэнне 69 помнікаў, звязаных з падзеямі Другой сусветнай вайны.