Субота, 27 Май 2023

У Шаркаўшчыне стварылі раённае аддзяленне праўладнай партыі "Белая Русь"

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Яе ўзначаліць галоўны ідэолаг раёна. Пра гэта паведамляе мясцовая раённая газет “Кліч Радзімы”, ва ўстаноўчай канферэнцыі па стварэнні раённага аддзялення "Белай Русь" удзельнічалі 32 дэлегаты.

Адкрыў канферэнцыю намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі і нагадаў прысутным, што 2 траўня 2023 года Міністэрства юстыцыі зарэгістравана гэтую партыю.

13 траўня 2023 года на пасяджэнні рады партыі было дадзенае ўказанне аб стварэнні структур ва ўсіх раёнах Беларусі.

У раду шаркаўшчынскага раённага аддзялення партыі ўвайшлі 9 чалавек. Старшынёй рады Шаркаўшчынскага раённага аддзялення Віцебскай вобласці  партыі «Белая Русь» абралі начальнікі аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людмілу Стому. А яе намеснікамі сталі старшыня Лужкоўскага сельскага Савета дэпутатаў Таццяна Краснадубская і дырэктар сярэдняй школы №1 Ірына Рымдзёнок.

Як выказалася Людміла Стома, перад членамі партыі стаіць галоўная задача - кансалідаваць беларускае грамадства. “Нашы намаганні павінны быць накіраваны на мір і стварэнне”, - падагульніла ідэолаг.

Толькі вось, як заўжды бывае ў Беларусі, словы чыноўнікаў і ідэолагаў разыходзяцца са справай. Бо ўсім вядома, у якім стане зараз знаходзіцца грамадства ў Беларусі і які мір навіс над нашай краінай.

Лідзія Шылава