Ваенком Віцебскай вобласці Руслан Шкодзін агітуе за войска ў TikTok
Па словах палкоўніка Шкодзіна, ціктокерам ён стаў, «каб наладзіць камунікацыю з прызыўнікамі». Сёння на яго канал падпісаны больш як паўмільёна чалавек, і ваенком з задавальненнем распавядае дзяржаўным медыям пра сваю «творчую кухню». Але ж нідзе не паведамляе пра будзь-якія спробы статыстычнага аналізу – наколькі відэаролікі з ягоным удзелам насамрэч уплываюць на рашэнне маладых хлопцаў наконт службы ў войску і ці варта лічыць сур’ёзным дасягненнем у выхаванні маладога пакалення каментары кшталту «заберите пожалуста школа надоела» (арфаграфія і пунктуацыя як у арыгінале).
Улады ўвялі новы падатак для «дармаедаў»
Падатковыя ўлады з пачатку 2023 года фактычна ўвялі, новы падатак для «дармаедаў» - тых, каго чыноўнікі ўважаюць за незанятых у эканоміцы. Але выплачваць гэты збор будуць не ўсе.
Апублікаваны праект зменаў у законы "Аб грамадскіх аб’яднаннях" і "Аб палітычных партыях"
Напярэдадні Новага года ўрад Беларусі ўнёс у парламент законапраект аб змяненні законаў “Аб грамадскіх аб’янаннях" і "Аб палітычных партыях”. Гэты праект значна ўскладняе ўмовы існавання палітычных партый (у тым ліку прадугледжаная іх перарэгістрацыя). Для грамадскіх аб’яднанняў праект уводзіць як некаторыя пазытыўныя тэхнічныя новаўвядзенні, так і некаторыя новыя негатыўныя нормы (але агульная перарэгістрацыя грамадскіх аб’яднанняў не абвяшчаецца).
Увага: змяніліся правілы электронных зваротаў да дзяржаўных устаноў
Са студзеня 2023 года электронныя звароты можна будзе падаць толькі праз дзяржаўную адзіную рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Гэта прадугледжана зменамі ў закон "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
Улады Віцебска прыслухаліся да меркавання гараджанаў праз 13 гадоў
Напрыканцы 2022г., абвясціўшы грамадскае абмеркаванне праекта «Генеральны план г.Віцебска», чыноўнікі нечакана пагадзіліся з прэтэнзіямі віцяблян, што да аблічча Плошчы Перамогі. Галоўны архітэктар праекта Алена Дзяміда заявіла, што «самая вялікая плошча ў Беларусі абсалютна неарганізавана, знаходзіцца на ёй некамфортна. Хацелася б, каб аблічча плошчы змянілася. Калі там з’явіцца сквер – цудоўна». Спадарыня практычна слова ў слова паўтарыла прэтэнзіі большасці гараджанаў, якія пратэставалі супраць вынішчэння сквера на гэтай плошчы ў 2009г. і дагэтуль не даруюць уладам тое, што зялёная выспа ў цэнтры Віцебска ператварылася ў некалькі гектараў забрукаванай пустэчы.