Аршанскага праваабаронцу і журналіста аб'явілі ў міждзяржаўны вышук
Улады пашырылі тэрыторыю крымінальнага вышуку праваабаронцы і рэдактара рэгіянальнага партала horsha.eu Ігара Казмерчака. У пачатку 2022 года ён быў аб'яўлены ў вышук у межах Беларусі. Цяпер жа сілавікі спадзяюцца яго адшукаць у краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якія раней уваходзілі СССР.
Улады сталі больш зарабляць на аказанні адміністрацыйных працэдур
У бягучым годзе статыстыка фіксуе нарастаючую, месяц ад месяца, колькасць грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія звярнуліся ў мясцовыя выканаўчыя органы ўлады для вырашэння асабістых пытанняў або вытворчых праблем. Адміністрацыйныя працэдуры ўлады аказваюць на платнай аснове па 18 напрамках, а атрыманыя за іх грошы з'яўляюцца добрым фінансавым падсілкоўваннем мясцовых бюджэтаў.
Прапагандыст Ігар Тур выступіў у Віцебску праз Інтэрнэт
Журналіст дзяржаўнага тэлебачання, які пазіцыянуе сябе яшчэ і як палітычнага аглядальніка і адмыслоўца ў галіне тэхналогій інфармацыйнай вайны, выступіў па відэасувязі перад адміністрацыяй Першамайскага раёну, ідэалогамі прадпрыемстваў, прадстаўнікамі праўладных грамадскіх арганізацый. Старшыня раённай Адміністрацыі Яўгеній Сямёнычаў прадставіў спікера прысутным як «чалавека, які стрымлівае інфармацыю з вуснаў прэзідэнта».
Віцебскія ўлады пазбавілі рэгістрацыі паўтара дзясятка спартыўных арганізацый
За 2022 год намаганнямі чыноўнікаў у Віцебскай вобласці было ліквідавана 15 грамадскіх аб'яднанняў, якія садзейнічалі развіццю і папулярызавалі розных відаў спорту. Гэта можна назваць апошнім этапам знішчэння арганізацый, якія складаюць грамадзянскую супольнасць паўночнага рэгіёну Беларусі. Ініцыятарам закрыцця гэтых арганізацый стала Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Вітаблвыканкама, якім кіруе Сяргей Канапелька, а судовыя рашэнні па ліквідацыі грамадскіх аб'яднанняў прымалі суддзі Віцебскага абласнога суда, які ўзначальвае Аляксандр Федзюкевіч.
Улады правялі форум мілітарысцкіх моладзевых арганізацый
Апошнім часам віцебскімі ўладамі вядзецца мэтанакіраваная праца па стварэнні моладзевых ваенізаваных структур афіляваных з дзейным палітычным рэжымам. Часткай гэтага працэсу трэба лічыць праведзены 26 лістапада злёт мілітарыстаў Віцебшчыны "Хто, калі не мы!".