Панядзелак, 29 Май 2023

“Раёнкі” ўжо пачалі піярыць Андрэйчанку

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Уладзімір Андрэйчанка - трэці з лева Уладзімір Андрэйчанка - трэці з лева

Праз дзевяць месяцаў адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў.  І ўжо заўважна, шо ўлады пачалі да гэтага рыхтавацца. У раённых газетах “Веснік Глыбоччыны” і “Родныя вытокі” пачалі піярыць цяперашнага кіраўніка так званай Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанку. А ўсё таму, што ён апошнім часам пастаянна балатуецца не ў Мінску, ці нават Віцебску, а менавіта на Докшыцкай выбарчай акрузе №22, у якую ўваходзіць і Глыбоцкі раён.

Раней выбарчы ўчастак месціўся менавіта ў Глыбокім, але пасля яго перанеслі ў Докшыцы, бо гэтаму гораду і яго кіраўніцтву пачалі давяраць больш. Усё ж Глыбокае – гэта пратэстны горад, большасць жыхароў якога не падтрымлівае лукашэнкаўскі рэжым.

На сайце глыбоцкай раёнкі, напрыклад, у адзін дзень з’явілася нават тры навіны пра Уладзіміра Андрэйчанку – ён і прымаў удзел у пасяджэнні Глыбоцкага райвыканкама, і наведаў мастацкую школу ў Глыбокім, і ўручыў ордэн маці жыхарцы вёскі Мосар.

Ды і ўвогуле, калі паназіраць за ўсім, увогуле ў Глыбокім ці Докшыцах уладам цяжка абыходзіцца без Андрэйчанкі, бо хто ж будзе адкрываць розныя там помнікі, лазні, новыя басейны, якія яшчэ не будуць некаторы час прымаць наведвальнікаў, але будуць урачыста адкрытыя, бо трэба ж тэрмінова прапіярыць высокага чыноўніка.

Дарэчы, сам Андрэйчанка пару дзён таму падчас навукова-прыктычнаай канферэнцыі вось як выказаўся наконт выбараў, якія маюць адбыцца ў пачатку наступнага года:

«Сур'ёзны іспыт у гэтым плане у нас мае быць ужо ў пачатку наступнага года. Пройдзе адзіны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў дэпутатаў, адбудуцца выбары чальцоў Рады Рэспублікі і дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. Усе запланаваныя электаральныя працэсы павінны быць арганізаваныя на найвышэйшым узроўні. Тыя, каму не падабаецца самастойная і моцная Беларусь, пастараюцца выкарыстоўваць любую магчымасць, каб разгайдаць палітычную сітуацыю. Дапусціць такога сцэнара развіцця падзей мы не мае права».

Бачна, што ўлада вельмі баіцца гэтага “часу Х”, нават ужо пачалі заманьваць у чальцы камісій людзей рознымі “плюшкамі”, кшталту прасоўвання па працы і дапамогі ва ўсіх набалелых пытаннях. Бо ведаюць, што людзі ідуць туды не з ахвотай. Каму хочацца замазаць сябе ў так званых “сумленных выбарах”, бо з цягам часу ў Новай Беларусі прыйдзецца адказваць за падтасоўкі і падробкі, на якія ідуць прадстаўнікі ўладаў падчас выбараў, а гэта ўжо крымінальная адказнасць.

Генадзь Круты