Вытворчасць прамысловай прадукцыі на Віцебшчыне ў студзені - жніўні 2022 года ўпала на 6,3% у параўнанні з тым жа перыядам у 2021 годзе. Адпаведна: валавы рэгіянальны прадукт паменшыўся на 2,7%, спажывецкія кошты падскочылі на 15,5%, падатковыя паступленні дадалі 12,8%. Пра гэта паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці. 

Толькі ў Віцебску сярод 48 школ і гімназій, 18 носяць імёны военачальнікаў, камандзіраў армейскіх падраздзяленняў, партызанскіх атрадаў, арганізатараў падполля часоў другой сусветнай вайны і ўдзельнікаў ваенных авантур кіраўніцтва Савецкага Саюза. І толькі дзвюм сярэднім навучальным установам горада ўладамі прысвоена імя вучонага Алфёрава і рускага паэта Пушкіна.

У 2017 годзе рэспубліканскія ўлады паставілі задачу істотна палепшыць сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў Оршы. Мясцовыя кіраўнікі атрымалі жорсткае ўказанне ад кіраўніка дзяржавы на працягу кароткага прамежку часу забяспечыць нармальнае функцыянаванне эканомікі раёна. Для гэтага трэба было сканцэнтраваць рэсурсы и намаганні на развіцці прамысловых прадпрыемстваў. Але ёсць падставы меркаваць, что з высокай верагоднасццю даручэнне Аляксандра Лукашэнкі не будзе выканана.

За 8 месяцаў 2022 года следчыя, якія ўваходзяць у розныя структуры Упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, узбудзілі звыш 230 крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці, па якіх устаноўлена 169 падазроных. 

Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці распаўсюдзіла ў СМІ інфармацыю вынікаў працы гэтага сілавога ведамства за 8 месяцаў 2022 года. Станоўчым момантам у прадстаўленай інфармацыі было тое, што ў вобласці агульная злачыннасц,ь у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, зменшылася больш чым на 7%. З раскрывальнасцю горш, бо да суда даходзяць толькі 6 з 10 заведзеных крымінальных спраў. Аднак барацьба з кіберзлачыннасцю прызнана практычна правальнай. Сёлета, колькасць зарэгістраваных прыступных замахаў на грашовыя сродкі грамадзян, ужо наблізілася да 1 тысячы.