Серада, 19 Ліпень 2023

Каля 90 тысяч рублёў за два гады на развіццё медычнай установы

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Каля 90 тысяч рублёў пазабюджэтных сродкаў уклаў за апошнія два гады калектыў Рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей з ДЦП “Ветразь” Пастаўскага раёна ў развіццё тэрыторыі медыцынскай установы як адзінай прасторы аздараўлення і развіцця.

Дзіцяці трэба рухацца, кажа галоўны ўрач цэнтра Сяргей Петухоў. — Але рухі павінны быць прадуманымі і разнастайнымі. Абсталёўваючы нашу пляцоўку элементамі інклюзіі для дзяцей да 12 гадоў, мы ўлічылі гэтыя нюансы, прадумалі маршрут і нагрузкі на вестыбюлярны апарат.

Першым на пляцоўцы «прапісаўся» шматфункцыянальны комплекс з арэлямі, горкамі, лесвічкамі і іншымі прыстасаваннямі для рухальнай актыўнасці. Затым з'явіліся яркія  падстаўкі з рухомымі элементамі для развіцця пазнавальных здольнасцей. Таксама для дзяцей, якія праходзяць тут аздараўленне і рэабілітацыю, усталявалі карусель, качэлі-гняздо, качэлі-балансір, качалку на спрунжыне «Конік» і пясочніцу для дзяцей-калясачнікаў.

Усё, што ёсць на пляцоўцы разлічана для сумесных гульняў з дзецьмі незалежна ад іх дыягназаў. Калясачнікі сацыялізуюцца пры зносінах з аднагодкамі, якія перасоўваюцца самастойна, а тыя ў сваю чаргу вучацца талерантным адносінам да аднагодкаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

Як адзначаюць у Рэабілітацыйнай установе “Ветразь”, паралельна з улікам узроставых інтарэсаў абнаўляецца і гульнявая пляцоўка для дзяцей старэйшых за 12 гадоў.

Раіса Лунёва