Праўда, заўзятая віцебская прыхільніца «русского мира» у апошнія гады гэты факт сваёй біяграфіі замоўчвае. У сацыяльных сетках можна сустрэць хіба згадкі пра тое, што яна – прадстаўніца прарасейскага руху «Гражданское согласие». Аднак інтэрнэт памятае ўсё: у тым ліку і тое, што ў 2019 г. Эльвіра Мірсалімава вылучалася ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці ў дэпутаты Парламента па Віцебскай-Чыгуначнай акрузе №19. І называла сябе намесніцай старшыні гэтай партыі па моладзевай палітыцы.

Па выніках работы за 2022 год Мёршчыну ўлады аднеслі да тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы. Нядаўна ў Мёрах прайшло пасяджэнне па садзейнічанні занятасці насельніцтва раёна.

Сайт браслаўскай раёнкі рэканструяваную нядаўна запраўку з усталяванымі біяпрыбіральнямі назваў астраўком цывілізацыі, а мясцовая чыноўніца ФАП у вёсцы Урбаны - і  медустановай, і месцам адпачынку вяскоўцаў.

Дэпутаты аблСавета 20 красавіка заснавалі прэміі для навучэнцаў, якія перамаглі або сталі прызёрамі рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд па вучэбных прадметах ці на рэспубліканскіх конкурсаў даследчых работ, а таксама для педагагічных работнікаў, якія падрыхтавалі такіх навучэнцаў.

Па інфармацыі «Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі», дастаўка ядзернай зброі і звязанага з ёй абсталявання на станцыі БЧ пройдзе ў два этапы. Першы этап адбыўся ў чэрвені 2023 года. У гэтым месяцы са станцый расійскай чыгункі на станцыю Прудок, Гарадоцкага раёна (Віцебскае аддзяленне БЧ) было запланавана тры адпраўкі агульнай колькасцю 16 вагонаў.