Праз раённую газету «Патрыет» начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Вушацкага РАУС Аляксей Антуновіч нагадвае чытачам, што крымінальную адказнасць цягне за сабой падпіска на экстрэмісцкія каналы і чаты, якія маюць статус экстрэмісцкага фарміравання. Санкцыя адпаведнага артыкула (361-1) КК прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Таму супрацоўнік МУС раіць перагледзець свае падпіскі і выдаліць «ненадзейныя». І хаця ў пачатку артыкула жыхароў Вушаччыны страшаць і адміністрацыйнымі пакараннямі з падпіску на каналы з экстрэмісцкімі матэрыяламі, спадар Антуновіч ніжэй тлумачыць, што толькі за падпіску «пакуль не караюць».

Улады прыдумалі, на іх погляд, новую эфектыўную форму прафілактыкі наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі. Гэта-разгортванне шырокай сеткі ваенна-патрыятычныя клубаў, дзе былых нарказалежных навучаць валодаць стралковай зброяй і элементам рукапашнага баю. Такая ідэя прагучала на адкрытым пасяджэнні Аршанскага райвыканкама з удзелам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, пад час якога абмяркоўваліся меры па барацьбе са злачыннасцю ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў і прафілактыцы распаўсюджвання наркаманіі.

Як піша сайт "Браславская звезда", жыхары дома № 73, што па вуліцы Садовай у Браславе, скардзяцца на тое, што ў пяціпавярховым будынку не працуе ліфт. Больш за тое, ён ніколі не працаваў.

За 2022 год да мясцовых уладаў паступіла каля 40 тысяч зваротаў, што складае 4% ад усіх жыхароў Віцебскай вобласці. Аднак зваротаў, звязаных з дрэннай працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў 16 разоў больш.

У Навапагоскім сельсавеце Мёрскага раёна прайшоў так званы Дзень інфармавання насельніцтва з удзелам старшыні Мёрскага райвыканкама ды іншых чыноўнікаў. Кіраўнік Мёрскага раёна Ігар Кузняцоў на сустрэчы з супрацоўнікамі ААТ "Любінава" распавёў пра праблемы ў сельскай гаспадарцы раёна.