Паводле інфармацыі губернатара Пскоўскай вобласці РФ Міхаіла Ведэрнікава ў 2023 годзе стала больш спроб уцягвання беларускай моладзі ў арбіту расійскіх грамадска-палітычных працэсаў. За 4 месяцы колькасць праведзеных мерапрыемстваў толькі ў Пскове з удзелам маладых беларусаў і беларусак павялічылася ў 2 разы, у параўнанні з мінулым годам. Пра гэта губернатар расказаў пад час двухдзёнага IV Форума маладзёжных выбарчых камісій, у якім прынялі ўдзел беларускія студэнты, у іх ліку і студэнты віцебскіх ВНУ.

З другога паўгоддзя 2022 года на ААТ "Полацк-Шкловалакно" значна пагоршылася эканамічная сітуацыя. Гэта з-за таго, што прадпрыемства стала ахвярай уведзеных санкцый з боку развітых краін свету і несумленнай канкурэнцыі на расійскім рынку з боку профільных кітайскіх прадпрыемстваў.

Як паведамляе сайт мясцовай раёнкі mijory.by, выкананне на Мёршчыне плана па экспарце турыстычных паслуг у 2022 годзе і задачы на сёлета сталі тэмай пасяджэння міжведамаснага каардынацыйнага савета па пытаннях развіцця турызму пры райвыканкаме. Мясцовыя ўлады знаходзяцца зараз у чаканні замежных турыстаў у сувязі з прыцягненнем бязвізу.

У Віцебску правялі панэльную дыскусію пра тое, як выхоўваць моладзь на прыкладах подзвігаў старэйшага пакалення. Паколькі ветэраны мінулай вайны сыходзяць, ідэалагічныя работнікі вобласці вырашылі, што цяпер вучнёўская і студэнцкая моладзь павінна сустракацца з былымі воінамі -інтэрнацыяналістамі. Прычым апошнія мусяць не чакаючы запрашэнняў з боку кіраўніцтва навучальных установаў, асабліва ВНУ, самім ініцыяваць сустрэчы з маладымі людзьмі ў межах разнастайных мерапрыемстваў патрыятычнага характару», піша гарадская газета «Витьбичи».

У Медыяцэнтры Віцебскай вобласці па ініцыятыве праўладнага грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі» прайшоў «круглы стол» на тэму «Інфармацыйная бяспека». У якасці экспертаў былі запрошаны сталічныя журналісты Ксенія Лебедзева, Станіслаў Яскевіч і Юлія Арцюх. Што такога здарылася ў сусветнай палітыцы ў 1993 годзе, ні госці, ні ініцыятары імпрэзы не ўдакладнілі. Але пра ідэалагічныя атакі гаварылася шмат, прычым арганізатары былі вымушаны прызнаць, што ў 2020 годзе ні ўлады, ні праўладныя грамадскія структуры не здолелі кіраваць грамадствам, саступіўшы «ідэалагічным апанентам».