У Вушачах зарэгістравалі раённую структуру «Патрыётаў Беларусі»
Гэтая грамадская арганізацыя была заснавана ў Віцебскай вобласці, потым ініцыятыву падхапілі па ўсёй Беларусі. У абласным цэнтры пра такое ГА ўпершыню пачулі ўвосень 2020-га, калі прадстаўнікамі арганізацыі «Патрыёты Беларусі» называлі сябе ўдзельнікі аўтапрабегаў “За адзіную Беларусь”, якія праводзіліся ў супроцьвагу масавым народным пратэстам супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
У Шаркаўшчыне пампезна адкрылі аўтазаправачную станцыю, стужку пераразалі аж 7 чыноўнікаў
На адкрыццё МАЗС № 25 ад РУП "Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт" сагналі школьнікаў, работнікаў райвыканкама, культуры, адукацыі ды іншых устаноў і прадпрыемстваў гарадскога пасёлка.
У Віцебскім рэгіёне зафіксаваны рост інфекцыйнага захворвання, звязанага з укусамі кляшчоў
За 10 месяцаў 2023 года ў вобласці спецыялістамі было зарэгістравана 55 выпадкаў клешчавога барэліёзу (хваробы Лайма), з іх 13 - звязаны з укусамі ў восеньскі перыяд мінулага года. Спецыялістамі мясцовага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя даследавана 357 кляшчоў, з іх 214 (60%) інфіцыраваны барэліямі, мікраарганізмамі, якія выклікаюць хваробу Лайма.
Зацвердзілі ахоўныя зоны «Гістарычнага цэнтра г. Полацка». Ужо пасля таго, як на тэрыторыі Верхняга замка размясцілі кадэцкую вучэльню.
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Гістарычны цэнтр г. Полацка" і нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Полацка зацверджаны Пастановай Міністэрства культуры №133. Яна ўступіла ў сілу 27 кастрычніка.
«Беларускі саюз жанчын» стварыў у Віцебску «клуб для ўмацавання сямейных каштоўнасцяў»
Клуб мае статус абласнога і называецца «Счастье». Ён мае задачу садзейнічаць умацаванню інстытуту традыцыйнай сям“і, падтрымцы мацярынства і дзяцінства – так пішуць афіцыйныя віцебскія СМІ. Урачыстае адкрыццё правялі, які і варта было чакаць, з вялікай помпай – у канцэртым зале «Віцебск». На ўрачыстай частцы найбольш важным удзельнікам – начальнікам і кіраўнікам рознага рангу – уручылі клубныя пасведчанні, а потым для ўсіх быў вялікі канцэрт мастацкай самадзейнасці. Чым канкрэтна будзе займацца клуб, створаны для ўмацавання сямейных каштоўнасцяў, выразна не прагучала.