Ліфт у пастаўскай лякарні ўлады рамантавалі паўгода
І той час, калі ён запрацаваў, мясцовая раёнка выставіла як значную падзею. Як піша “Пастаўскі край”, апошнія паўгода ні адна прамая лінія ў кіраўніцтва раёна і лякарні не праходзіла без пытання “калі адрамантуюць ліфт у паліклініцы ЦРБ?”
Замест сучаснага інтэлектуальнага фестываля «Справа» у Чашніцкім раёне правялі рамесніцкі фэст
Фестываль «Справа» з 2017г. ладзілі ў вёсцы Белая Царква энтузіясты, захопленыя ідэяй сабраць у гэтай маляўнічай мясціне музыкаў, мастакоў, архітэктараў, дызайнераў і гледачоў – аматараў прыгожага і незвычайнага. Тут ладзілі кінапаказы і канцэрты на плавучай сцэне, у разбуранай царкве гучалі музыка і спевы, ахвотныя трапіць на фэст загадзя куплялі квіткі, каб правесці два дні ў незвычайнай абстаноўцы... Селета арганізатары абвясцілі, што імпрэза адмяняецца, не называючы прычынаў. Найхутчэй, проста не атрымалі дазволу на правядзенне мерапрыемства, дзе заўсёды збіраецца вольная творчая моладзь... У тым самым месцы ўлады арганізавалі ўласны фестываль, які назвалі «Добрая справа». І ён блізка не быў падобны да таго, што тут бывала раней.
Гарвыканкам адмовіўся назваць адну з вуліц Віцебска імем Генадзя Бураўкіна
Адмову атрымалі складальнікі петыцыі, якія звярталіся да гарадскіх уладаў з просьбай або перайменаваць адну з вуліц абласнога цэнтра, або назваць імем Генадзя Бураўкіна новую вуліцу. У лісце, падпісаным, намеснікам старшыні гарвыканкама Паўлам Манаком, прызначаным на гэтую пасаду два з паловай месяцы таму, гаворыцца, што больш мэтазгодна ўшанаваць памяць выбітнага паэта і грамадскага дзеяча ў Менску, Полацку ці Расонах. Маўляў, з гэтымі населенымі пунктамі найбольш цесна звязаны яго жыццёвы і творчы шлях.
Віцебскі аблвыканкам выдаткоўвае 150 000 на афармленне інтэр’ераў свайго будынка
Пра тое, што яшчэ ў за 5 500 рублёў была выраблена праектная дакументацыя, а цяпер установа шукае падрадчыкаў на выкананне работ па абнаўленні інтэр’ераў за 150 000 рублёў, паведамілі Народныя Навіны Віцебска.
У Браслаўскім раёне крадуць усё, што заўгодна, нават цыстэрны
Вынікі нагляднай дзейнасці Браслаўскай пракуратуры сведчаць пра тое, што сельгаспрадпрыемствы раёна не прымаюць належных мер па захаванні маёмасці.