У Оршы збіраюцца паставіць новую Дошку гонару. Такую, як у Віцебску – за 67 тысяч даляраў
З гэтай ідэі мясцовая газета вырашыла зрабіць інтрыгу: напісала, што рэдакцыі ўдалося здабыць фотаздымкі праекта і запыталася ў чытачоў, як яны ставяцца да таго, што новую Дошку гонару ўсталююць на цэнтральнай плошчы.
Пуцін узнагародзіў «Ордэнам Дружбы» аршанца Аляксея Талая, які праводзіў «матывацыйныя сустрэчы і трэнінгі» у расейскіх вайсковых частках
У беларускіх дзяржСМІ шырока асвятлялася дзейнасць Аляксея Талая і ягонага фонду па арганізацыі паездак у Беларусь для «дзяцей Данбаса». Але аказалася, што ў часе вайны ва Ўкраіне ён «правёў больш за сотню матывацыйных сустрэчаў і трэнінгаў у расейскіх вайсковых частках і цэнтрах рэабілітацыі», паведамляе АНТ. Ордэн уручаны Аляксею Талаю "за заслугі ва ўмацаванні дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі, плённую дзейнасць па збліжэнні і ўзаемаўзбагачэнні культур нацый і народнасцяў". Указ аб узнагароджанні падпісаў Уладзімір Пуцін.
За 9 месяцаў у Шаркаўшчыне пры дапамозе камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва было ўладкавана ўсяго 6 чалавек
Шаркаўшчынскія ўлады агучылі ў мясцовай раёнцы “Кліч Радзімы” інфармацыю аб рабоце пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна за студзень - верасень 2023 года.
Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ЛДПБ: Пасля перарэгістрацыі засталіся толькі партыі, якія ўхваляюць цяперашні дзяржаўны курс
Такі парадак рэчаў Ігара Цеплякова вельмі цешыць. Сваімі думкамі пра ліквідацыю ўсіх апазіцыйных партый і падтрымку праўладных партыйных структур старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ЛДПБ падзяліўся з афіцыйнай гарадской газетай «Витьбичи». Ад каго сыходзіла ініцыятыва апублікавання інтэрв“ю, застаецца невядомым, але альтэрнатыўных меркаванняў дзяржСМІ ніколі яшчэ не друкавала і наўрад ці надрукуе ў бліжэйшай будучыні.
Выбарчая кампанія – 2024 і ідэалагічны склад хвалюе ўладаў у першую чаргу
Выбарчая кампанія – 2024, захаванне гістарычнай памяці і ідэалагічны склад былі ў цэнтры ўвагі семінара-навучання, што прайшоў у Мёрскім райвыканкаме. У ім бралі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў і дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Мёрскай выбарчай акрузе № 15, гендырэктар КУП «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір Мацвееў.