У звароце канстатуецца тое, што на вуліцы ўжо працяглы час знаходзіцца ў непрыдатным эксплуатацыйным стане, які не адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
Так, дарожнае пакрыццё на гэтай вуліцы мае наступныя дэфекты: уся дарога пакрыта выбоінамі і як следства — на працягу ўсёй вуліцы можна назіраць вялікую колькасць лужын. Таму перамяшчацца на аўтамабілі па такой дарозе магчыма толькі на самай мінімальнай хуткасці.
Акрамя танго, на гэтай вуліцы размяшчаецца дзіцячы садок №67, інтэрнат і маладым бацькам вельмі незручна карыстацца гэтай дарогай. Больш таго там з вазочкамі ўяўляе небяспеку.
Згодна з арт. 43 і арт. 41 Закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць бяспеку дарожнага руху, а таксама фарміруюць і уносяць для зацвярджэння ў мясцовыя Саветы дэпутатаў рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць фінансаванне за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў па пытаннях добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі і дарожнага будаўніцтва.
Таму актывісты вырашылі запатрабаваць ад чыноўнікаў і адказных пасадавых асоб правесці праверку фактаў нездавальняючага стану дарожнага пакрыцця дарогі на 2-й Жлобінскай вуліцы. Таксама прыняць меры па неадкладным капітальным рамонце ўчастка дарожнага пакрыцця ў дакладныя тэрміны.
Кірыл Пруднікаў