Інтэрнат Віцебскай мытні адкрылі ў Браславе
Падчас святкавання Дня народнага адзінства на Браслаўшчыне ўрачыста адкрылі сацыяльна важны аб'ект - інтэрнат Віцебскай мытні, піша сайт braslav-star.by. Цяпер там будуць жыць 25 супрацоўнікаў пункта пропуску "Урбаны".
У Полацкай дзяржаўнай гімназіі адкрылі два «кікаінскія» класы
Гэта першая праграма, якая рэалізавана ў партнёрстве Пскоўскага і Полацкага дзяржуніверсітэтамі і Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Пскоўскі губернатар Міхаіл Ведэрнікаў падзякаваў кіраўніцтва і выкладчыцкі склад за ініцыяцыю расійскага адукацыйнага праекта на тэрыторыі Віцебскай вобласці.
Газета «Витьбичи» зноўку ўсхваліла асобу Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай
"Женщина с большой буквы, опытный политик, мудрый стратег и самый преданный патриот своей страны» - усё гэта эпітэты не з савецкай газеты «Правда», сказаныя на адрас «дарагога таварыша Леаніда Ілліча Брэжнева», і нават не кампліменты Аляксандру Лукашэнку з выдання «Белорусь Сегодня». Гэта гарадская газета «Витьбичи» цытуе Таццяну Кузміч, кіраўніцу аддзела адукацыі Першамайскага раёна Віцебска.
У Лепелі святкавалі "Адзінства" у добраахвотна-прымусовым парадку
17 верасня на Лепельшчыне, як і ва ўсіх гарадах Віцебшчыны, улады адзначалі Дзень народнага адзінства. Як піша мясцовая раёнка, у гэты дзень адбылося мноства мерапрыемстваў. Жыхары раёна - і малыя, і людзі сталага веку - былі ўдзельнікамі канцэртаў, акцый, флэшмобаў і дыялогавых пляцовак.
“Забяспечыць больш дынамічнае развіццё і застацца на плыву”
Намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык і кіраўнік Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін наведалі металапракатны завод у Мёрах, які некалі ўлады Беларусі па-рэйдарску захапілі ва ўладальнікаў і былое кіраўніцтва ў той час пасадзілі за краты.