Паводле жонкі Уладзіміра Мартава, яго судзілі за бел-чырвона-белы сцяжок на аватарцы ў сацыяльнай сетцы, а таксама за нейкую песню (пакуль не зразумела, таксама змешчаную ў сацсетках, або знойдзеную на дыску, які забралі пры затрыманні). На яго быў складзены пратакол паводле арт. 24.23 КаАП РБ («Парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах»).
Сваю віну Мартаў не прызнаў. Паведамляецца, што лекі для доктара дзякуючы настойлівасці родных усё ж прынялі (мужчына мае гіпертанію).
Уладзімір Мартаў – былы загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі. Ён быў адным з першых беларускіх медыкаў, хто адкрыта распавядаў пра рэальную сітуацыю з каронавірусам. Увесну 2021 года з рэаніматолагам не працягнулі кантракту.
Янка Прас