Рэдактар сайта у лістападзе 2020г. вымушана пакінуў Беларусь. Сёлета ў сярэдзіне красавіка ў хаце, дзе жывуць ягоныя бацькі, быў праведзены ператрус – Аляксандр Корнышаў там прапісаны. З жытла нічога не забіралі – ягоных асабістых рэчаў там даўно няма.
Пратаколы пра адміністрацыйнае правапарушэнне і позвы ў суд мужчына атрымаў незвычайным чынам. Іх даслалі ў асабістыя паведамленні у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Як высветлілася, міліцыянты таксама маюць там акаўнты, і з іх даслалі дакументы Аляксандру Корнышаву.
Паводле пратаколаў, сёлета ў красавіку ён некалькі разоў на сваёй старонцы у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» размясціў спасылкі на матэрыялы сайта сайт «Витебский курьер news», «знаходзячыся па месцы жыхарства ў Віцебску, а таксама ў іншых нявызначаных месцах». У пратаколах таксама пазначана, што ў пастарунак на азнаямленне з матэрыяламі сваіх адміністрацыйных справаў ён «не з'явіўся».
У адпаведнасці з позвамі ў суд, Аляксандр Корнышаў павінны з'явіцца на разборы сваіх адміністрацыйных справаў 16 і 20 траўня, але ў раскладах суда Першамайскага раёна на гэтыя дні ягонага імя і прозвішча няма. Зрэшты, такое ў Віцебску здараецца нярэдка: міліцыянты прызначаюць даты судовых працэсаў паводле ўласнага жадання, не ўзгадняючы іх з судамі. Таму чалавек, з'яўляючыся ў суд з позвай ад міліцыянтаў, сутыкаецца з тым, што пра ягоную справу ў судзе нават і не чулі. Яму тлумачаць, што выкліку варта чакаць непасрэдна з суду. Але ў міліцыі зноў і зноў бяруць на сябе чужыя абавязкі, зводзячы ў зман даверлівых грамадзянаў.
Зрэшты, Аляксандр Корнышаў, які ўжо некалькі год жыве з замежжы, на суд у Віцебск ехаць не збіраецца. Для яго гэта звязана з рызыкай быць затрыманым і асуджаным па крамінальным абвінавачанні: 10 траўня яго ўключылі ў «экстрэмісцкі» пералік МУС як удзельніка «экстрэмісцкага фармавання «Еўрапейскі выбар».
Віталь Палякоў
Серада, 15 Май 2024
Рэдактара будуць судзіць за спасылкі на «Витебский курьер news»
Аляксандр Корнышаў, рэдактар інтэрнэт-выдання «Витебский курьер news», атрымаў з аддзела міліцыі Першамайскага раёна дзве позвы ў суд – на 16 і на 20 траўня. Яго прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП – за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Паводле высноваў міліцыі, віна Аляксандра Корнышава палягае ў тым, што на сваёй старонцы у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» ён размяшчаў спасылкі на матэрыялы рэсурсу, якім ён кіруе. Тады як сайт «Витебский курьер news» ўжо больш як два гады таму прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».
Апублікавана ў
Суд
Тэгі: