Дзяржава вяртае Качурцу 735 рублёў штрафу за пікет на #БНР100 ў Віцебску
На Дзень Волі - 2018 Мікола Качурэц узьняў ля помніку Альгерду ў Віцебску бел-чырвона-белы сьцяг, быў затрыманы і аштрафаваны судом Кастрычніцкага раёну на 30 б.в. (23.4 КаАП і 23.34 КаАП). А 4 лютага 2019 году віцяблянін атрымаў копію пастановы аб скасаваньні справы і касавы чэк – для вяртаньня грошаў, сплочаных за штраф.
Дубровенская актывістка падала ў суд на сьледчых
Сябра АГП Натальля Стрэльчанка з Дуброўна паведамляла ў структуры Сьледчага камітэту пра тое, што яна была неабгрунтавана затрыманая, абшуканая і арыштаваная. Утрыманьне пад вартай бязь ежы цягам звыш трох гадзін Натальля расцаніла як абыходжаньне, якое зьневажае людзкую годнасьць. Паколькі СК не адрэагаваў належным чынам на яе зварот, грамадзянская актывістка зьвярнулася ў суд са скаргай на сьледчых.
Начальнік міліцыі перапрасіў віцебскага актывіста за зьнішчаны сьцяг
Нягледзечы на тое, што Вярхоўны суд прызнаў незаконнай канфіскацыю бел-чырвона-белага сьцяга ў віцебчука Андруся Кешанюка, вярнуць нацыянальны сымбаль не ўдалося: праваахоўнікі яго зьнішчылі. Разам з тым начальнік Першамайскага райаддзелу міліцыі Аляксандар Чарняўскі паставіўся да факту па-людзку і папрасіў прабачэньня за дзеяньні сваіх падначаленых.
Віцебскі аблсуд не задаволіў касацыйную скаргу журналіста-фрылянсэра Зьмітра Лупача
Журналіст спрабаваў аспрэчыць пастанову Глыбоцкага раённага суду ад 22 сьнежня мінулага году. Тады судзьдзя Людміла Вашчанка аштрафавала яго на 25 базавых велічыняў, што складае 612,5 беларускіх рублёў.
“Мне балюча!..” Пяць мужчын у пагонах выломвалі дзяўчыне пальцы, каб узяць адбіткі
Пяць супрацоўнікаў міліцыі скруцілі дзяўчыну, з выкарыстаньнем грубай сілы “адкаталі пальчыкі” і, трымаючы за валасы, – сфатаграфавалі… Чарговая, ганебная для міліцыі, гісторыя, расказаная ў межах мультымэдыяпраекту ПЦ “Вясна” #БезПраваНаРасправу.