Ілжэміліцыянта з Браслаўшчыны аштрафавалі на 178 рублёў
Суд Браслаўскага раёну разгледзеў справу аб адміністрацыйным правапарушэньні жыхара вёскі Рубеж, на якога быў складзены пратакол за незаконнае нашэньне міліцэйскай формы. Суд аштрафаваў вяскоўца на 7 базавых велічынь, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь.
Барыса Хамайду аштрафавалі на 25,50 рублёў – загрувашчваў вуліцу
Пастанову пра штраф вынесла адміністрацыйная камісія Чыгуначнага райвыканкаму паводле пратаколу, складзенага на распаўсюдніка незалежнай прэсы 30-га красавіка, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
Суд аштрафаваў віцебчука на 765 рублёў “за арганізацыю выставы невядомага мастака”
Віцяблянін Дзяніс (прозьвішча папрасіў не называць) правёў 6 траўня ў прыватным памяшканьні мастацкую выставу. А празь месяц суд Першамайскага раёну Віцебску аштрафаваў яго як арганізатара несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (ч.2 арт. 23.34) на 30 базавых велічынь.
Абласны суд не адмяніў штрафы віцебскім журналістам
Журналісты Алена Шабуня і Вячаслаў Лазараў абскардзілі 12 чэрвеня ў Віцебскім аблсудзе пастановы Наваполацкага суду, які аштрафаваў іх на 25 базавых велічынь кожнага за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ (ч.2 арт. 22.9 КаАП). Судзьдзя Сьвятлана Іванова скаргі журналістаў не задаволіла і пакінула прысуды ў сіле.
Міліцыянты спынілі дзьве адміністрацыйныя справы супраць Барыса Хамайды
Ад пачатку 2019 году апазыцыянэра Барыса Хамайду затрымлівалі каля “сіняга дому” ў Віцебску тройчы – напярэдадні Дня Канстытуцыі, на Дзень Волі і 30 красавіка. Ва ўсіх трох выпадках на яго складалі пратаколы за загрувашчваньне вуліцы (арт. 21.14 КаАП). Як стала вядома, дзьве адміністрацыйныя справы супраць Хамайды ўжо спыненыя.