Па міліцэйскай статыстыцы, кожнае трэцяе злачынства на Віцебшчыне ўчыняюць асобы, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. А атручванне сурагатамі алкаголю займае першае месца ў статыстыцы ўсіх інтаксікацый.

Старшыні "Вясны" і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесю Бяляцкаму, асуджанаму да 10 гадоў калоніі за праваабарончую дзейнасць, 25 верасня спаўняецца 61 год. Іх ён сустракае ў калоніі строгага рэжыму ў Горках, працуючы на дрэваапрацоўцы. Былы палітвязень, які сустракаўся з Алесем Бяляцкім у СІЗА-1 у кастрычніку 2022 года, распавёў пра яго "Вясне".

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 14 верасня за «экстрэмізм» у сацыяльных сетках пастанавіла арыштаваць на 15 сутак фельчара-лабаранта мікрабіялагічнай лабараторыі ДУ «Наваполацкі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Генадзя Вазьміцеля. Вядома, што ён вылучаўся ў 2016 годзе ў якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў ад апазіцыйнай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

6 верасня у судзе Полацка і Полацкага раёна разбіралі справу, распачатую паводле артыкула 11.1 КаАП («Дробы крадзеж»). Падсудным быў вясковец Віктар П., які цалкам прызнаў сваю віну ў тым, што быў нападпітку і, праходзячы па бульбяным полі, узяў для сябе асабіста 7 бульбін.

Суддзя суда Першамайскага раёна г. Віцебска Міхаіл Юрчанка 13 верасня за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы экстрэмісцкіх матэрыялаў пастанавіў пакараць арыштам на 7 сутак інжынера-праграміста Аляксея Сядзяку.

Полацкія гарадскія актывісты на інфармацыйным рэсурсе "Зручны горад" стварылі петыцыю №5700, у якой звяртаюцца да кіраўніцтва мясцовага райвыканкама з прапановай зрабіць бяспечнай тэрыторыю гарадской бальніцы, на якой знаходзяцца адкрытыя каналізацыйныя калодзежы.

У зале пасяджэнняў Глыбоцкага райвыканкама прайшла сустрэча актыву Віцебскага абласнога аддзялення праўладнай партыі "Белая Русь" з намеснікамі кіраўнікоў і спецыялістамі па ідэалагічнай рабоце прадпрыемстваў і арганізацый Глыбоцкага раёна.

Былой жонкі вядомага віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі ўжо не было ў Беларусі, калі суддзя Першамайскага райсуду Міхаіл Юрчанка аштрафаваў жанчыну на 2590 руб. за фотаздымкі з пратэстаў 2020г., размешчаныя на яе старонцы ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Ён прызнаў Алену Каваленку вінаватай у «несанкцыянаваным пікетаванні» паводле арт. 24.23 КаАП.

З удзелам губернатара Пскоўскай вобласці Міхаілам Ведэрніковым 21 верасня прайшла пашыраная нарада па рэалізацыі сумесных праектаў з Віцебскай вобласцю, у тым ліку за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы.

У пачатку верасня пракуратура Віцебскага раёна ўзбудзіла ў дачыненні да службовых асоб аграрнай арганізацыі крымінальную справу аб бяздзеянні, якое пацягнула цяжкія наступствы, па ч.3 арт.425 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Злачынства выкрыта падчас наглядных мерапрыемстваў у сферы жывёлагадоўлі. Сума нанесенага ўрону перавысіла 650 тыс. рублёў. Расследаваць крымінальную справу даручана следчым з Віцебскага раённага аддзела Следчага камітэта.