У Віцебскім раёне кошт паслуг па водазабесьпячэньні ў тры разы перавышае сярэднеабласны ўзровень, паведамілі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласьці.

У Шумілінскім раёне ў акрузе, дзе перамогу на выбарах у Дабейкаўскі сельскі савет атрымаў сябра партыі БНФ і актывіст руху «За свабоду» Аляксандар Шчамлёў, перагледзелі вынікі галасаваньня. Цяпер дэпутатам сельсавету ад гэтай акругі названая намесьніца дырэктара Амбросавіцкай сярэдняй школы Ірына Мацялёнак.

Жыхары Барані яшчэ добра памятаюць той бравурны аптымізм, які суправаджаў будоўлю стагодзьдзя ў Барані. Як жа! Будуецца міні-ЦЭЦ па самых перадавых тэхналёгіях, якая будзе выкарыстоўваць мясцовыя віды паліва - торф з радовішча Усьвіж-Бук Талачынскага раёну.

Віцебская арганізацыя ГА БРСМ паведамляе, што на добраўпарадкаваньне райцэнтру да «Дажынак» накіруюць адмысловыя будатрады. Чакаецца, што лета ў Гарадку будзе гарачае: старшыня Віцебскага аблвыканкаму запатрабаваў, каб да 1 верасьня ўсе рамонтныя працы былі скончаныя.

Прадпрыемства “Віцебскэнерга” ініцыявала адміністрацыйную справу супраць легендарнай асобы за вывешваньне бел-чырвона-белых сьцягоў на электрычныя правады. Гэта здарылася пасьля затрыманьня двух апазыцыянэраў - Барыса Хамайды і Аляксандра Салаўяна, у якіх 24 сакавіка знайшлі нацыянальны сьцяг.

Белстат апублікаваў дадзеныя аб сярэдніх заробках у кожным з рэгіёнаў Беларусі ў студзені 2014 году. Найбяднейшым раёнам стаў Шаркоўшчынскі. У студзені работнікі тут зараблялі ўсяго па $338. Трохі больш у Мсьціслаўскім ($354) і Браслаўскім ($359).

Настаўніка, актывіста руху «За свабоду» Георгія Станкевіча спавясьцілі пра тое, што супраць яго ініцыяваная адміністрацыйная справа за парушэньне Закону аб СМІ. Спадар Станкевіч — заснавальнік і рэдактар самвыдатаўскай газэты «Крывінка», якую ён распаўсюджвае ў Бешанковіцкім раёне.

Крымінальная справа паводле часткі 3 артыкулу 424 КК «Злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі» ўзбуджная ў дачыненьні да намесьніка дырэктара ААТ «Віцебскхлебпрам» 4 сакавіка пракурорам Віцебску. Намесьнік дырэктара падазраецца ў тым, што насуперак інтарэсам службы заключыў дамовы з адным з ЗАТ на пастаўку прадукцыі і арганізаваў водпуск гатовай прадукцыі, нягледзячы на наяўнасьць у гэтага таварыства пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасьці.

Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Віцебскай вобласьці ў другім месяцы бягучага году склала 4 723 340 і за месяц зьмешылася на 25 572 рубля. У сярэднім па краіне ў лютым назіраўся невялічкі рост заробкаў - у параўнаньні са студзенем яны павялічыліся на 1,3%, або на 66 800 рублёў. Праўда, гэты рост тычыцца толькі налічаных сум. З-за інфляцыі, якая ў лютым 2014 г. склала 2%, рэальныя даходы насельніцтва Беларусі зьменшыліся.

На Віцебшчыне ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў узялі каля 82,4% выбаршчыкаў, і гэта самы высокі вынік сярод абласьцей Беларусі. Па выніках выбарчай кампаніі сфармаваныя ўсе 224 мясцовыя саветы, якія найбліжэйшым часам павінны распачаць працу.