Згодна зь яе расповедам, увечары 2 траўня мужчына быў п'яны, але вырашыў яшчэ купіць сьпіртнога. Завітаў у адну з харчовых крамаў на праспэкце Чарняхоўскага. Кампанію яму склала знаёмая. Як пазьней ўсталююць сьледчыя, напярэдадні паміж імі адбыўся канфлікт. Выйшаўшы з крамы, пакупнік заўважыў сьцяг, які вывесілі ля галоўнага ўваходу ў гонар 1 Мая і Дня Перамогі. Мужчына пацягнуў за палотнішча і парваў яго, потым вырваў дрэўка з мацаваньня. Пасьля гэтага кінуў дзяржаўны сымбаль сабе пад ногі. Зайшоў за кут будынка, але неўзабаве вярнуўся, забраў сьцяг і схаваўся.
Праваахоўнікі знайшлі ўцекача. Каля крамы падабралі дрэўка, а ў кватэры знаёмай мужчыны выявілі палотнішча сьцягу.
Жыхара Віцебску абвінавачваюць паводле артыкулу 370 КК (зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў). Гэтае злачынства караецца грамадзкімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам на тэрмін да 3 месяцаў, або абмежаваньнем волі на тэрмін да году. Абвінавачаны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе і належных паводзінах. Ад дачы паказаньняў мужчына адмовіўся. Матэрыялы справы перадалі ў пракуратуру для накіраваньня ў суд.
У 2016 годзе справы гэтай катэгорыі ў краіне не распачыналі, у 2017-м – гэта першы такі выпадак.