У ваенкамаце Віцебска, Віцебскага і Лёзненскага раёнаў правялі так званую «дыялогавую пляцоўку». Ваенком палкоўнік Аляксандр Сяржанаў заявіў сабраным на імпрэзу хлопцам, што сучаснай моладзі давялося перажыць значна меней цяжкасцей у параўнанні са старэйшым пакаленнем.

Суддзя суда Аршанскага раёна Зміцер Разумовіч 5 кастрычніка за распаўсюджванне «экстрэмізму» ў сацыяльных медыя арыштавала на 7 сутак мясцовую жыхарку вартаўніка Алену Енушэўскую. У тым жа судзе рознымі суддзямі за "экстрэмізм" тройчы быў пакараны арыштам на агульны тэрмін - 23 сутак, ахоўнік крамы Сяргей Вальковіч. Для пакарання суддзі выкарыстоўвалі ч.2 арт.19.11 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Гэта стала вядома падчас "прамой тэлефоннай лініі" памочніка Лукашэнкі - інспектара па Віцебскай вобласці Ігара Брыло. Піша сайт мясцовай раёнкі “Кліч Радзімы”.

Маладую жанчыну, затрыманую сёлета ўночы на 1 траўня, вінавацяць паводле ч2. арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Працэс над ёй распачнецца 16 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёна Віцебска, суддзём прызначаны Міхаіл Юрчанка.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў № ад 9 кастрычніка 2023 года агульная плошча СЭЗ "Віцебск" скарэкціравана і складае амаль 2384 гектары. Канфіскаваныя пляцоўкі знаходзіліся ў Оршы і Докшыцкім раёне, якія былі выбраны замежнымі інвестарамі для рэалізацыі праектаў па стварэнню вытворчасці будматэрыялаў і ў сферы дрэваапрацоўкі. Адміністрацыя СЭЗ афіцыйна прызнала, што адабранне зямельных участкаў звязана з уведзенымі супраць Беларусі эканамічных санкцый. А страта інвестараў - істотны мінус для рэгіянальнай эканомікі.

Штрафам у памеры 20-ці базавых велічынь (740 рублёў) суддзя аршанскага суда Мікалай Драгуноў пакараў мясцовага жыхара, 33-гадовага Захара Гудаса. Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП за тое, што ў ягоным тэлефоне ў Instagram былі знойдзены падпіскі на групы, уключаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

За мінулыя месяцы 2023 года першаснае захворванне на псіхічныя расстройствы па Віцебскай вобласці склала 4178 выпадкаў і знізілася да ўзроўню 2022 года на 3%. Таксама ў рэгіёне назіраецца зніжэнне ўзроўню суіцыдаў на 27,5%. Так, сёлета было зафіксавана 136 самагубстваў, а ў 2022 годзе 173 жыхары рэгіёна пазбавілі сябе жыцця.

Паводле Наталлі Спірыдонавай, шлях да поспеху прадстаўнікам кадравага рэзерву ляжыць праз патрыятызм.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльных сетках пастанавіла арыштаваць на 15 сутак мясцовую жыхарку Алену Марцанюк.

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў сустрэўся са студэнтамі ВДУ. Гаворка вялася пра тое, чаму ім неабходна абавязкова прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць. Зразумела, што спадар Цярэнцьеў на сказаў праўду – маўляў, для масавасці, каб у скрынях для галасавання была ўнушальная колькасць бюлетэняў. Удзел у выбарах ён назваў «іспытам на грамадзянскую спеласць». Але на змену рыторыцы пра тое, што падчас выбараў кожны грамадзянін вырашае далейшы лёс краіны, прыйшла іншая. «Ваша будучыня і будучыня краіны залежыць ад тых, хто займаецца законатворчасцю», заявіў старшыня аблСавета.