Прызначаны суд над палітзняволенай Святланай Лупач
Маладую жанчыну, затрыманую сёлета ўночы на 1 траўня, вінавацяць паводле ч2. арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Працэс над ёй распачнецца 16 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёна Віцебска, суддзём прызначаны Міхаіл Юрчанка.
З-за санкцый плошча СЭЗ "Віцебск" скарацілася на 32 гектары
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў № ад 9 кастрычніка 2023 года агульная плошча СЭЗ "Віцебск" скарэкціравана і складае амаль 2384 гектары. Канфіскаваныя пляцоўкі знаходзіліся ў Оршы і Докшыцкім раёне, якія былі выбраны замежнымі інвестарамі для рэалізацыі праектаў па стварэнню вытворчасці будматэрыялаў і ў сферы дрэваапрацоўкі. Адміністрацыя СЭЗ афіцыйна прызнала, што адабранне зямельных участкаў звязана з уведзенымі супраць Беларусі эканамічных санкцый. А страта інвестараў - істотны мінус для рэгіянальнай эканомікі.
Аднаго аршанца пакаралі штрафам за «экстрэмісцкія» падпіскі , другога – арыштам за «несанкцыянаваны пікет»
Штрафам у памеры 20-ці базавых велічынь (740 рублёў) суддзя аршанскага суда Мікалай Драгуноў пакараў мясцовага жыхара, 33-гадовага Захара Гудаса. Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП за тое, што ў ягоным тэлефоне ў Instagram былі знойдзены падпіскі на групы, уключаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У Віцебскай вобласці на 30% зменшылася самагубства, але прыкметна павялічылася колькасць нарказалежных
За мінулыя месяцы 2023 года першаснае захворванне на псіхічныя расстройствы па Віцебскай вобласці склала 4178 выпадкаў і знізілася да ўзроўню 2022 года на 3%. Таксама ў рэгіёне назіраецца зніжэнне ўзроўню суіцыдаў на 27,5%. Так, сёлета было зафіксавана 136 самагубстваў, а ў 2022 годзе 173 жыхары рэгіёна пазбавілі сябе жыцця.
У Браславе галоўны ідэолаг тлумачыла паняцце “патрыятызм” кадраваму рэзерву
Паводле Наталлі Спірыдонавай, шлях да поспеху прадстаўнікам кадравага рэзерву ляжыць праз патрыятызм.
За падпіску ў відэахостынгу на «экстрэмісцкія» каналы ўлады арыштавалі жыхарку Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльных сетках пастанавіла арыштаваць на 15 сутак мясцовую жыхарку Алену Марцанюк.
Набліжаюцца выбары. У Віцебску пайшлі агітаваць студэнтаў
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў сустрэўся са студэнтамі ВДУ. Гаворка вялася пра тое, чаму ім неабходна абавязкова прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць. Зразумела, што спадар Цярэнцьеў на сказаў праўду – маўляў, для масавасці, каб у скрынях для галасавання была ўнушальная колькасць бюлетэняў. Удзел у выбарах ён назваў «іспытам на грамадзянскую спеласць». Але на змену рыторыцы пра тое, што падчас выбараў кожны грамадзянін вырашае далейшы лёс краіны, прыйшла іншая. «Ваша будучыня і будучыня краіны залежыць ад тых, хто займаецца законатворчасцю», заявіў старшыня аблСавета.
Вяскоўца з Докшыцкага раёну асудзілі на 10 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Паводле судовай пастановы, Валер Яцкоўскі «захоўваў у адкрытым доступе з мэтай распаўсюду» інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў - «выяву лагатыпа у выглядзе шчыта з гербам П. І незарэгістраванай бел-чырвона-белай сімволікай» і некалькі лагатыпаў інфармацыйных рэсурсаў, таксама прызнаных экстрэмісцкімі матэрыяламі. Старшыня Дошыцкага райсуда Вячаслаў Елісеенка прысудзіў вяскоўцу 10 сутак арышту, прызнаўшы яго вінаватым паводле ч.2 арт.19.11 КаАП.
Дзяржкантроль выявіў парушэнні пры арганізацыі школьнага харчавання ў Полацку
Полацкі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю спыніў парушэнні, якія выявіў пры арганізацыі школьнага харчавання.Так, выяўленыя недахопы ў арганізацыі харчавання навучэнцаў і парушэнні санітарных норм і правілаў у дзвюх школах Полацкага раёна.
З пачатку новага года стане прасцей патрапіць на прымусовае лячэнне ад алка- і нарказалежнасці
З 26 студзеня 2024 года ў сілу ўступіць новыя палажэнні Закона па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі. Новая рэдакцыя заканадаўчага акта ў значнай ступені спросціць уладам працэдуру накіравання грамадзян з алкагольнай і наркатычнай залежнасцю на лячэнне ў спецыяльную рэзервацыю, якія называюцца лячэбна-працоўнай прафілакторый.