Дзяржкантроль выявіў парушэнні ў 19 аб'ектах рознічнага гандлю Віцебскай вобласці і прыцягнуў да адказнасці 11 асоб
З пачатку 2023 года Полацкі міжраённы камітэт дзяржкантролю выявіў парушэнні ў 19 гандлёвых аб'ектах рознічнага гандлю, з якіх 4 - аб'екты спажывецкай кааперацыі. Сітуацыю кантралявалі ў горадзе Наваполацку, Полацкім, Верхнядзвінскім, Ушацкім і Мёрскім раёнах.
За падпіску на тры «экстрэмісцкія» суполкі ўлады аштрафавалі жыхарку Віцебска
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 6 снежня за распаўсюджванне публікацый "экстрэмісцкай" накіраванасці пакараў штрафам у памеры 740 рублёў грамадзянку Расіі вядучага дзяржэксперта Ніну Жураву.
На Віцебшчыне хваляцца, што бязвіз па-ранейшаму папулярны сярод грамадзян сумежных дзяржаў
Афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебка заявіў, што з пачатку года на ўчастку адказнасці Полацкага пагранатрада ў Беларусь уехала звыш 148 тысяч грамадзян Латвіі, Літвы і Польшчы. Агульная колькасць наведвальнікаў набліжаецца да 300 тысяч чалавек.
У Оршы адкрыўся клуб «Унукі Гіпакрата». Дэфіцыт медычных кадраў спрабуюць ліквідаваць з дапамогай профарыентацыі
Клуб «Унукі Гіпакрата» створаны ў СШ №21. Гэта першы профарыентацыйны клуб такога профілю ў Віцебскай вобласці. Ініцыятары праекта – упраўленне па адукацыі Аршанскага райвыканкама і УЗ «Аршанская цэнтральная паліклініка». Мяруцецца, што заняткі ў клубе раз на тыдзень будуць праводзіць урачы і медсёстры, а таксама ўдзельнікаў клуба будуць вадзіць на практычныя заняткі ў паліклініку.
За распаўсюд «экстрэмісцкіх» публікацый улады арыштавалі жыхара Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 24 лістапада за распаўсюд «экстрэмізму» ў супольнасцях кросплатформавага месэнджара пакарала адміністрацыйным арыштам на 15 сутак Андрэя Баравіцкага.
За два месяцы тры агітацыйныя перадачы пра выбары праглядзела YouTube менш за 100 чалавек
Яшчэ напрыканцы кастрычніку рэдакцыя віцебскай дзяржгазеты "Віцьбічы" запусціла інфармацыйны відэапраект у YouTube "Азбука выбару", які прысвечаны выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў у Віцебскім рэгіёне. За два месяцы існавання перадачы ў эфіры з'явіліся тры відэаролікі, якія набралі менш за сто праглядаў і не аднаго каментара. Пры гэтым канал “Навіны Віцебску. Віцьбічы” мае 10,8 тыс. падпісчыкаў.
У Віцебскай вобласці ў чвэрць выбарчых акруг не пададзены заявы для рэгістрацыі ініцыятыўных груп
На Віцебшчыне прэтэндэнты на мандаты органаў заканадаўчай і прадстаўнічай улады падалі ў акруговыя і тэрытарыяльныя выбаркамы 1712 заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні ў якасці кандыдата ў дэпутаты. Гэта складае 78% ад 2198 дэпутацкіх месцаў усіх узроўняў.
Праваабаронцы прызналі палітвязнем былога студэнта з Расон Паўла Нявыгласа
Малады чалавек асуджаны судом Расонскага раёна Віцебскай вобласці па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, за тое, што ў жніўні 2020-га апублікаваў у Telegram дадзеныя аб тым, як вырабіць "кактэйль Молатава". Справу ў закрытым рэжыме 19 ліпеня 2023 года разгледзела суддзя Алена Елавая. У выніку Павел быў асуджаны на 14 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Ідэалагічны праект віцебскага тэлебачання праваліўся. У «Принцип правды» не паверылі
Сёлета Віцебская ТРК заснавала ўласную прапагандысцкую праграму «Принцип правды». Першы выпуск быў паказаны ў эфіры 6 верасня. Тэлегледачы ўбачылі мікс пра наступствы 2020 года, палітыку Байдэна і спонсарскую падтрымку Украіны, планы Захаду і магчымасці перамоваў паміж Расіяй і Украінай. Стваральнікі відавочна разлічвалі на поспех, бо ў мясцовай прэсе разгарнулі рэкламную кампанію новага праекта. Прагляды першага выпуска на ютуб-канале дасягнулі лічбы 547, колькасць праглядаў наступнага выпуска склала 662 і... без рэкламных захадаў і загадаў паглядзець абавязкова ўсё пакацілася ўніз. Прагляды трэцяга выпуска прадэманстравалі правал - рэзка ўпалі да 159.
Пачаўся піяр Уладзіміра Андрэйчанкі і стварэнне яго станоўчага іміджу, але ініцыятыўную групу ён не загэгістраваў
На першых старонках раённых газет Віцебскай вобласці ды на іх сайтах фігуруе асоба Уладзіміра Андрэйчанкі, старшыні так званай палаты прадстаўнікоў. З большым запалам стараюцца ў гэтым накірунку докшыцкая і глыбоцкая раёнкі. Бо менавіта на гэтай акрузе ён балатуецца на так званых выбарах і яго прызначаюць у парламент. Аднак ініцыятыўную групу па збору подпісаў для вылучэння ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка не зарэгістраваў у Докшыцкай акруговай выбарчай камісіяй №22.