Панядзелак, 25 Снежань 2023

Праваабаронцы прызналі палітвязнем былога студэнта з Расон Паўла Нявыгласа

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Малады чалавек асуджаны судом Расонскага раёна Віцебскай вобласці па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, за тое, што ў жніўні 2020-га апублікаваў у Telegram дадзеныя аб тым, як вырабіць "кактэйль Молатава". Справу ў закрытым рэжыме 19 ліпеня 2023 года разгледзела суддзя Алена Елавая. У выніку Павел быў асуджаны на 14 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

12 верасня малады чалавек абскардзіў прысуд у Віцебскім абласным судзе. Але суддзя Яўген Даўлюд, пасля апеляцыйнага разгляду, пастанавіў прысуд раённага суда пакінуць без змены, а скаргу Паўла без задавальнення.

22 верасня 2023 года Нявыглас быў унесены ў пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, з-за чаго ён пазбаўлены ўладамі права на атрыманне грашовых пераводаў.

Лідзія Высоцкая