Колькасьць людзей, накіраваных у ЛПП, зьяўляецца дзяржаўнай таямніцай?
Старшыня суду Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласьці Аляксандар Ляшковіч адмовіўся паведаміць актывісту партыі БНФ Леаніду Аўтухову зьвесткі пра колькасьць жыхароў раёну, якія былі накіраваныя судом на лекаваньне ад алькагольнай і наркатычнай залежнасьці ў Лячэбна-працоўныя прафілякторыі (ЛПП).
Палітык Сяргей Рыжоў абвясьціў галадоўку
Як паведаміў вядомы ў Віцебску лекар Ігар Пастноў, удзельнік прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году Сяргей Рыжоў, асуджаны на шэсьць з паловай гадоў зьняволеньня, аб’явіў галадоўку і ў пісьмовай форме адмовіўся ад ужываньня ежы ды гарбаты.
Віцебскі апазыцыянэр працягвае змагацца за права на правядзеньне мірных сходаў у горадзе
Актывіст партыі КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў ня змог пераканаць Віцебскі гарадзкі выканаўчы камітэт ўнесьці зьмяненьне ў рашэньне ад 10 ліпеня 2009 году № 881 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску», якое, на думку апазыцыянэра, супярэчыць Пастанове Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2012 году № 207.
Сьцёкі са сьвінакомплексу ў Пальмінцы выклікалі гібель рыбы ў возеры Бараноўскае
29 траўня на возеры Бараноўскае каля вёскі Канавалава Віцебскага раёну Віцебскай і Гарадоцкай раённымі інспэкцыямі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя супольна з Гарадоцкай міжраённай інспэкцыяй аховы жывёльнага і расьліннага сьвету быў выяўлены факт гібелі рыбы.
Экс-капітан ХК «Віцебск»: Ты быццам бы і працуеш, а даўгі растуць і сем’і галадаюць
Аляксей Страхаў сам ініцыяваў зварот у СМІ з нагоды сытуацыі ў клюбе. Шматдосьведны Страх (як яго часта называюць былыя аднаклюбнікі) за сваю доўгую кар’еру пасьпеў пагуляць у многіх месцах – ад Хабараўска да Данецку, і нават абараняў колеры нацыянальнай зборнай Беларусі. Ураджэнец Харкава, непрызвычаены выкручвацца і крывадушнічаць, распавёў пра нерадасную сытуацыю ў ХК ХК «Віцебск», у якім Страхаў апынуўся пры канцы сваёй гульнявой кар’еры.
Пракуратура: Сельгаспрадпрыемствам Віцебскай вобласьці не ўдаецца выкараніць безгаспадарчасьць
Вынікі пракурорскіх праверак сьведчаць пра тое, што сельгаспрадпрыемствам Віцебскай вобласьці не ўдаецца выкараніць безгаспадарчасьць. Пра гэта паведаміла старшы пракурор аддзелу па наглядзе за выкананьнем заканадаўства і законнасьцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласьці Вольга Грыцкевіч.
Глыбоцкія актывісты хочуць ушанаваць імя Баляслава Лапыра
Збор подпісаў за ўсталяваньне памятнай шыльды ў гонар вядомага на Глыбоччыне агранома Баляслава Лапыра распачалі грамадзкія актывісты гораду. Дзякуючы яму Глыбокае славіцца ўраджайнасьцю вішань, менавіта ён выводзіў розныя ўстойлівыя гатункі гэтай ягады і прывозіў іх з замежжа.
На «Нафтане» ня выплацілі прэмію за два кварталы і трынаццатую зарплату па выніках мінулага году
На «Нафтане» не выплацілі дзьве квартальныя прэміі за выкананьне патрабаваньняў аховы працы – за апошні квартал 2014 году і першы квартал 2015-га. Работнікі ААТ у зьдзіўленьні, паколькі іх калегі па канцэрне – нафтаперапрацоўшчыкі з Мазырскага НПЗ грошы атрымалі.
Валянціна Аліневіч: Калі іншыя ня падаюць духам, сорамна перажываць пра дробязі
Палітыка ліставаньня з палітвязьнямі імкліва стала больш жорсткай, пра гэта паведаміла маці Ігара Аліневіча: “2 чэрвеня атрымала ад Ігара ліст, датаваны 21 траўня… Відавочна, што палітыка лістоў стала больш жорсткай. На 1 траўня ён атрымаў толькі адну паштоўку. Раней у гэты дзень ён атрымліваў нават больш паштовак, чымся на Дзень нараджэньня”.
Дзяржаўная прэса спрабуе пераканаць чытачоў, што парэшткі людзей у лесе пад Хайсамі належаць ахвярам нацыстаў
У газэце Віцебскага раёну «Жыццё Прыдзвіння» ў нумары за 19 траўня апублікаваны артыкул нейкай Н. Цірусавай пад загалоўкам «…Где гремели бои» («…Дзе грымелі баі»). Актывісты ініцыятывы «Хайсы» ўпэўненыя, што зьяўленьне гэтага матэрыялу – рэакцыя ўладаў раёну на шэраг публікацыяў у незалежных мэдыях, якія набылі вялікі розгалас, пра масавае пахаваньне людзей у лясным маciве.