Паводле словаў мясцовага актывіста Зьмітра Лупача, зараз на Глыбоччыне ладзіцца Вішнёвы фэст у гонар вішні, нават пастаўлены ёй помнік. А вось чалавек, які гэтаму паспрыяў, застаўся незаўважным.
«Гэты чалавек варты таго, каб яго ўшанавалі. Ягоная заслуга ня толькі ў тым, што ён быў добрым аграномам, але ён быў вялікім беларускім патрыётам, змагаўся за беларускую мову ў тагачаснай Рэчы Паспалітай», – сказаў Зьміцер Лупач.
Напрыканцы Другой Сусьветнай вайны Баляслаў Лапыр трапіў у лягер гораду Ваўкавыску. І аднойчы не вярнуўся з допыту, зьнік назаўжды ў калідорах НКВД. Яму інкрымінавалі супрацу зь немцамі за працу ў адміністрацыі. Ён ня быў асуджаны і таму ня быў і рэабілітаваны.
Крыніца: Радыё Рацыя