У Воршы рыхтуюцца сустрэць «Марш недармаедаў» расейскай папсой
Акцыя «недармаедаў» плянуецца ў Воршы ў нядзелю, 12-га сакавіка. Напярэдадні мясцовыя ўлады загадалі разьвешаць гукаўзмацняльнікі на цэнтральнай плошчы гораду. 10 сакавіка адбыўся поўнамаштабны тэставы запуск сыстэмы: на плошчы гучала расейская поп-музыка, пры гэтым многія жыхары не разумеюць, навошта ў цэнтры Воршы так гучна ўключаць песьні.
«Марко» атрымае дзяржпадтрымку
Дзяржава пакрые кампаніі працэнты па крэдытах, узятых на стварэньне гарбарна-абутковага голдынгу, у межах якога павінен мадэрнізавацца Віцебскі футравы камбінат.
Апазыцыянэры Віцебску падалі заяўку на шэсьце і мітынг 25 сакавіка
Кіраўнікі віцебскіх суполак руху «За свабоду» і партыі БНФ падалі заяўку на правядзеньне 25 сакавіка шэсьця і мітынгу, прымеркаваных да Дня Волі.
Начальніку УСК па Віцебскай вобласьці прысвоенае званьне генэрал-маёра
Спэцыяльнае званьне генэрал-маёра юстыцыі прысвоенае начальніку ўпраўленьня сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці Ўладзімеру Шалухіну ўказам Аляксандра Лукашэнкі ад 4 сакавіка.
Аршанскага актывіста апыталі як «сьведку» па справе пра фальшывыя грошы
Ігара Казьмерчака, кіраўніка моладзевага грамадзкага абʼяднаньня «Зьвяз», 9 сакавіка выклікаў на гутарку сьледчы. Гутарка з прадстаўніком сьледчага камітэту Станіславам Барысёнкам адбылася праз тры дні пасьля ператрусу ў офісе Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сілаў.
8 Сакавіка па-віцебску: скарга ў суд ад жанчыны супраць дэкрэту аб «дармаедах»
Вельмі сымбалічна, што ў час так любімага ўсімі жанчынамі сьвята 8 Сакавіка жыхарка Віцебску Натальля Трошчанка падала скаргу ў суд Кастрычніцкага раёну гораду Віцебску.
Мор рыбы ў Сеньненскім раёне: хай паздыхае, але мясцовым не дастанецца!
Возера Карасёва, што каля вёскі Нярэйша Сеньненскага раёну. Такую карціну – велізарная колькасьць здохлай рыбы – мясцовыя жыхары назіраюць ўжо ня першы год. А які там стаіць пах – і зусім не перадаць.
Брытанцу – вязьню віцебскага СІЗА дазволілі спаткацца зь сястрою
Пасьля пяці месяцаў, праведзеных у СІЗА № 2 Віцебску, грамадзяніну Вялікай Брытаніі Алану Сьміту нарэшце дазволілі сустрэцца са сваякамі. На спатканьне зь Лёндану ў Віцебск прыехала яго сястра. Па завяршэньні спатканьня «Віцебская вясна» пагутарыла з Таней Сьміт. Наша гутарка адбывалася наўпрост у сьледчым ізалятары, у пакоі прыёму перадач.
На сядзібу грамадзкага актывіста Ігара Грышанава ў Стаўрах напалі невядомыя
На аграсядзібу “Пуцяціна” ў вёсцы Стаўры Аршанскага раёну наведаліся невядомыя людзі. Пакуль Ігара Грышанава не было, незнаёмцы праніклі ў дом, дзе часам праходзяць розныя прэзэнтацыі і іншыя імпрэзы. Візыт скончыўся тым, што ў доме было ўсё перавернутае ўверх дном, а таксама узламаны сэйф.
У офісе Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сіл адбыўся ператрус
Увечары 6 сакавіка на Чырвонаармейскай, 13 сабраліся дэмакратычныя актывісты для абмеркаваньня бягучых пытаньняў. Абмяркоўваўся і "Марш недармаедаў", заплянаваны ў Воршы на 12 сакавіка. Падчас абмеркаваньня ў дом зайшлі міліцыянты, якія папрасілі "пагутарыць з адказным за памяшканьне". Размаўляў зь міліцыянтамі рэдактар сайту orsha.eu Ігар Казьмярчак. Празь некаторы час да дома пад'ехалі прадстаўнікі Сьледчага камітэту з пастановай аб правядзеньні ператрусу.