Субота, 11 Сакавік 2017

Начальніку УСК па Віцебскай вобласьці прысвоенае званьне генэрал-маёра

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Уладзімер Шалухін Уладзімер Шалухін

Спэцыяльнае званьне генэрал-маёра юстыцыі прысвоенае начальніку ўпраўленьня сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці Ўладзімеру Шалухіну ўказам Аляксандра Лукашэнкі ад 4 сакавіка.

Начальнікам УСК па Віцебскай вобласьці Ўладзімер Шалухін быў прызначаны ў лістападзе 2011 году, які да таго займаў пасаду намесьніка пракурора Віцебскай вобласьці.

Спадар Шалухін вышэйшую юрыдычную адукацыю атрымаў у 1997 годзе, скончыўшы Беларускі інстытут правазнаўства. З гэтага ж году ён пачаў працаваць у органах пракуратуры.

Пасьпеў папрацаваць сьледчым пракуратуры Першамайскага раёну, пракурорам і старшым пракурорам аддзелу па наглядзе за адпаведнасьцю закону судовых рашэньняў па крымінальных справах, старшым пракурорам аддзелу па наглядзе за сьледзтвам у органах пракуратуры, намесьнікам пракурора Першамайскага раёну, начальнікам аддзелу пракуратуры вобласьці па наглядзе за выкананьнем падатковага і мытнага заканадаўства, расьсьледаваньнем крымінальных спраў органамі фінансавых расьсьледаваньняў КДК па Віцебскай вобласьці.

У 2006 годзе Ўладзімер Шалухін стаў пракурорам Кастрычніцкага раёну. У 2011 годзе ён скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраваньне». У тым самым годзе стаў намесьнікам пракурора Віцебскай вобласьці і на гэтай пасадзе працаваў да новага прызначэньня.

news.vitebsk.cc