Сайт Віцебскага гарвыканкама пачаў адкрывацца за межамі краіны
На тое, што сайт Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта быў недаступны з-за мяжы на дату 17.03.2024 года была пададзена грамадская петыцыя №5799. Складальнікі і падпісанты звароту прасілі ў чыноўнікаў зняць гэтую праблему. У сярэдзіне красавіка доступ да сайта быў адноўлены.
Палітзняволеную Аксану Ючкавіч, ураджэнку Докшыччыны, будуць судзіць пасля трох месяцаў у СІЗА
34-гадовую дзяўчыну вінавацяць паводле крымінальнага артыкула 342 ст. (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Яе затрымалі сёлета 23-га студзеня ў Мінску, суд распачнецца 26 красавіка ў мінскім судзе Фрунзенскага раёна. «Ёй пагражае да трох гадоў калоніі, але ёсць вялікая надзея, што выпусцяць на "хатнюю хімію"», -- напісаў у Фэйсбуку зямляк дзяўчыны, краязнаўца Кастусь Шыталь.
У Оршы ствараюць мурал з выявай міліцыянта, пра забойства якога дагэтуль ходзяць легенды
Менавіта легенды, бо падзею 45-гадовай даўніны добра памятае старэйшае пакаленне аршанцаў, але ў пазнейшы час яна пачала абрастаць усё новымі версіямі. Пачаць варта з таго, што ў канцы 1970-х – пачатку 1980 -х гадоў у Оршы рэгулярна адбываліся «бойкі «раёншчыкаў» - аматарам серыяла «Слова пацана» не трэба тлумачыць, што гэта такое.
У Мінску завочна судзяць пастаўскага прадпрымальніка Ігара Парункевіча
Працэс у Мінскім абласным судзе ў парадку спецыяльнай выьворчасці распачаўся 18 красавіка. Супраць 29-гадовага пастаўчаніна спачатку распачалі крымінальную справу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — аб распальванні варожасці, абразе Лукашэнкі і гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да міліцыянта (артыкулы 130, 368 і 364 Крымінальнага Кодэкса). У раскладзе судовых паседжанняў цяпер фігуруе яшчэ адзін асртыкул – ч.2 арт.361-4 (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).
“Заўвагі не адпавядаюць...» На сайце гарвыканкама размясцілі вынікі абмеркавання ўстаноўкі флагштока ў Віцебску
Ніводнае з пяці пісьмова выкладзеных меркаванняў, што да стварэння ў Віцебску адмысловай плошчы для ўсталявання флагштока, не было прызнана слушным. Нават лексічную памылку ў назве «Плошча флага і герба», на якую ўказалі ўдзельнікі абмеркавання, аўтары праекта не прызналі – адказалі, што назва плошчы «прадстаўлена як перспектыўная прапанова», і што канчатковы варыянт будзе зацвярджацца гарвыканкамам.
За «амаралку» у Лепелі знялі суддзю, які выносіў палітычныя прысуды і пастановы
Указам ад 20 красавіка кіраўнік беларускай дзяржавы вызваліў ад пасады суддзі суда Лепельскага раёна Дзмітрыя Васюка ў сувязі са здзяйсненнем ім правіннасці, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай грамадзянскай службе.
На Мёршчыне аб'ядноўваюць дзве сяльгасгаспадаркі з-за складанасцяў існавання
Гэта сельскія гаспадаркі ААТ "Туркава" і ААТ "Дрыгучы". Пра гэта паведаміў сайт мясцовай раёнкі mijory.by.
Улады буйна аштрафавалі жыхара Ушач
Суддзя суда Ушацкага раёна Вольга Лаюшка 4 красавіка за распаўсюд «экстрэмісцкіх» публікацый у сацыяльнай сетцы аштрафавала на 1200 рублёў Антона Дэрбасава.
У Верхнядзвінску ўлады ўзяліся за патрыятычнае выхаванне жыхароў раёна
На пасяджэнні Верхнядзвінскага райвыканкама разгледжана пытанне аб выкананні Праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022-2025 гады на тэрыторыі раёна. Піша раённая газета “Дзвінская праўда”.
У праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў зняволенні пагаршаецца стан здароўя
61-гадовы беларускі палітзняволены лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца за кратамі ўжо 1000 дзён. Жонка палітвязня Наталля Пінчук распавяла Associated Press, што апошнія паўгода Бяляцкі знаходзіцца ў адзіночнай камеры, нягледзячы на свае хранічныя захворванні.