Міхаіл Мацкевіч: Правы чалавека – гэта абарона грамадзяніна ад рэпрэсій дзяржавы
Супрацоўнік «Офісу па правах людзей з інваліднасьцю» праваабаронца Міхаіл Мацкевіч расказаў у Віцебску пра правы меншасьцяў і ўладу большасьці. Як з гэтым у Беларусі і ва ўсім сьвеце? І – «што ня так?..» Сустрэча з праваабаронцам адбылася 8 сьнежня ў межах праекту «ОГО».
Віцебскі блогер Сікора трапіў на прыём у гараддзел МНС – яму забаранілі здымаць
Віцебскі блогер Сяргей Сікора запісаўся на прыём да начальніка віцебскага гарадзкога аддзелу па надзвычайных сытуацыях Дзьмітрыя Панцюхова пасьля таго, як атрымаў ад яго афіцыйны адказ на сваю скаргу – тыповую адпіску. Гэта блогера не задаволіла.
Барыса Хамайду будуць судзіць за нацыянальны сьцяг у гонар Каліноўскага
Віцебскаму апазыцыянэру Барысу Хамайду паведамілі, што ў дачыненьні да яго распачаты адміністрацыйны працэс за несанкцыянаваны пікет у цэнтры гораду 22 лістапада. Хамайда выйшаў зь бел-чырвона-белым сьцягам і плякатам, каб аддаць даніну памяці і павагі Кастусю Каліноўскаму, парэшткі якога ў той дзень перапахавалі ў Вільні.
«Гэта горад шэрых людзей»?.. У Віцебску прайшоў Meetup 2.0 – фота
Гарадзкія актывісты Віцебску сустрэліся і абмеркавалі мясцовыя праблемы на Meetup 2.0. Сустрэча, на якую прыйшлі некалькі дзясяткаў маладых людзей, адбылася ў абласным цэнтры 1 сьнежня.
Праваабаронца: Падтрымаем палітрэпрэсаванага блогера Алеся Круткіна!
Полацкі блогер Алесь Круткін быў затрыманы 28 лістапада і на наступны дзень пакараны судом Полацкага раёна 15 суткамі арышту. Яго пакаралі толькі за тое, што ён перапосьціў у сацсетках інфармацыю з заклікам прыйсьці на мітынг падчас выбараў. Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік заклікае падтрымаць рэпрэсаванага па палітычных матывах актывіста.
Судзяць экс-кіраўніка Браслаўскага райвыканкаму – ён адмовіўся ад яўкі з павіннай
У панядзелак 2 сьнежня ў Віцебскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы, распачатай супраць экс-старшыні Браслаўскага райвыканкаму Уладзімера Дранеўскага і ягонай жонкі Алены. Дранеўскі абвінавачваецца па сямі артыкулах Крымінальнага кодэксу, Алена Дранеўская – па чатырох. Старшынюе на працэсе судзьдзя Ігар Макарэвіч.
Блогера «Шэрага Ката» аштрафавалі на 510 рублёў – за відэаролік на YouTube
У Воршы 2 сьнежня судзілі блогера Дзьмітрыя Казлова, вядомага як «Шэры Кот». Яго вінавацілі ў парушэньне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў (ч.1 арт.23.34). Судзьдзя суду Аршанскага раёну Кацярына Мажэйка палічыла віну даказанай і пакарала актывіста штрафам у памеры 20 базавых велічынь.
Полацкаму блогеру Круткіну далі 15 сутак за рэпост у Фэйсбуку
Полацкі суд 29 лістапада вынес рашэньне арыштаваць на 15 сутак грамадзкага актывіста і блогера Алеся Круткіна за рэпост ў фэйсбуку. Судзьдзя Віктар Баліка палічыў, што перапост ад 12 лістапада ўтрымліваў «заклік на незаконнае мерапрыемства на Кастрычніцкай плошчы ў Менску».
«Віцебск – радзіма Леніна?» У абласной бібліятэцы прайшла сустрэча з Яраславам Раманчуком
У Віцебскай абласной бібліятэцы імя Леніна 28-га лістапада прайшла сустрэча з вядомым эканамістам, аналітыкам і кіраўніком цэнтру Мізэса Яраславам Раманчуком. Тэма выступленьня – «Канкурэнтаздольнасьць у сучасным сьвеце: чалавек, бізнэс, краіна». Заля была цалкам запоўненая.
Былы намесьнік старшыні Браслаўскага райвыканкаму асуджаны на 3,3 гады – з адтэрміноўкай
Суд Глыбоцкага раёну скончыў разгляд крымінальнай справы, распачатай супраць былога намесьніка старшыні Браслаўскага райвыканкаму. Чыноўнік прызнаны вінаватым у перавышэньні службовых паўнамоцтваў і прысуджаны да 3-х гадоў і 3-х месяцаў пазбаўленьня волі. Але – з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня…