Пад увагу сілавікоў 38-гадовы Аляксандр Рандарэнка трапіў пасля таго, як яго з сябрам «развялі на шчырасць» у відэа-чаце «Размовы з Палычам». Сёлета ў красавіку Аляксандр Рандарэнка і яго сябар Дзяніс Саўчанка спярша былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за «прапаганду нацызму» (ч. 1 арт. 19.10 КоАП). Саўчанка пасля «сутак» выйшаў на волю, Рандарэнка – не. З красавіка па чэрвень у судзе Першамайскага раёна Віцебска па адміністрацыйных справах яго судзілі мінімум 5 разоў.

Назва "Польша закрывает границу для беларусов" – відавочная спроба завабіць гледачоў няіснай сенсацыяй. Між тым у чарговым відэаопусе віцебскага ідэолага Святаслава Міхайлава пра закрыццё мяжы для беларусаў няма ні слова – бо гэта няпраўда. Вартым дапаўненнем дя свайго спіча ідэолаг палічыў дэманстрацыю кукіша, або прасцей – фігі.

Панядзелак, 20 Студзень 2025

Пагрозы перад "святам" 26 студзеня

Падчас выбарчай кампаніі жыхарам Віцебска пагражаюць пакараннямі па 14 артыкулах Крымінальнага Кодэкса і Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.Гэты пералік агучыў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Віцебскага аблвыканкама Максім Марчанка. І паводле згаданых артыкулаў можна зрабіць выснову, чаго найбольш апасаецца міліцыя падчас галасавання на выбарах прэзідэнта.

Фільм, прагляд якога пройдзе па ўсёй Беларусі, называецца "Птица Феникс Алексея Талая". Паводле афіцыйных анонсаў, 26-хвілінная стужка «Беларусьфильм» прысвечана таму, як галоўны герой «несмотря на отсутствие обеих рук и ног, состоялся как профессионал, общественный деятель, прекрасный семьянин». Дарэчы, дастаткова аб'ектыўна у фільме паказана, пры якіх акалічнасцях з Аляксеем Талаем адбылася трагедыя. Звычайна ў СМІ на гэтую тэму абыходзяцца агульнымі фразамі, кшталту «будучи подростком, он подорвался на мине, находясь в гостях у дедушки».

З прапановай набыць дадатковыя скрыні для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у ЦВК звярнулася абласная выбарчая камісія. Такую неабходнасць абгрунтавалі тым, што ў вобласці шмат аддаленых вёсак, з якіх цяжка дабрацца да найбліжэйшага ўчастка. ЦВК пагадзілася з такімі аргументамі. Аднак падчас выбараў у лютым мінулага года скрыняў нібыта хапала Няўжо менш чым за год так істотна ўзрасла колькасць аддаленых вёсак?

Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта правёў сустрэчу ў ВДТУ. Падчас размовы са студэнтамі і выкладчыкамі «тэхналожкі» ён гаварыў пра неабходнасць працы з моладдзю напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, бо моладзь мае «пратэстны патэнцыял». І калі маладых людзей належным чынам ідэалагічна не «апрацаваць», то гэта, маўляў, зробяць апаненты ўлады.

Кіраўніка таемнага фармавання, якое ў 1990-х гадах забівала апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, запрасілі выступаць у тым ліку і перад дзецьмі. Ён распавядаў вучням і настаўнікам бешанковіцкай СШ№2 пра тое, што яму таксама давялося «бараніць краіну», і чаму ён адданы Аляксандру Лукашэнку. Бо, маўляў, ён 30 год стаіць за Беларусь і «выканаў усе абяцанні, якія даваў народу ў 90-я гады».

У Карабоўскай сярэдняй школе ў межах праекта «Азбука гражданина. Версия 5.0» школьнікаў вучылі галасаваць, а камусьці нават пашчасціла пабыць «кандыдатам» або «старшынём выбарчай камісіі». З дзецьмі «прайшлі» усе этапы выбарчай кампаніі – ад рэгістрацыі ініцыятыўных груп да падліку галасоў.

Звесткі пра гэта ўнесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі. Асабліва «пашчыравалі» мінулымі днямі суды Кастрычніцкага і Чыгуначнага раёнаў абласнога цэнтра і суд Сенненскага раёна – ён за адзін дзень, 13 студзеня, прысвоіў статус «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі» 8-мі старонкам на розных платформах.

Пра гэта яна паведаміла ў сваім Тэлеграм-канале, заўважыўшы, што выклік быў праз тэлефон і размаўлялі з ёй «не зусім тактоўна». Кепскі настрой супрацоўніка міліцыі Мірсалімава патлумачыла тым, што ў краіне вельмі шмат асуджаных па палітычных «адміністратыўках» - і яна ў тым ліку. А значыць, усіх гэтых людзей трэба «прафілактаваць» перад 26 студзеня.