«Маўчаць мы больш не можам». Віцябляне Кузнечыкі, якія жывуць у амбасадзе Швецыі, далі відэаінтэрв'ю
Увосень 2020 года бацька і сын Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі з Віцебску, ратуючыся ад міліцыі, пераскочылі праз агароджу пасольства Швецыі ў Менску і папрасілі прытулку. На гэты крок іх штурхнула тое, што абодва сталі фігурантамі крымінальнай справы: яна была заведзеная пасля таго, як яны ўдзельнічалі ў шэсці за сумленныя выбары і супраць Лукашэнкі ў сваім родным горадзе.
Гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку этапавалі ў віцебскую калонію
Палітзняволены праваабаронца Леанід Судаленка 26 студзеня 2022 году быў пераведзены ў папраўчую калонію №3 «Віцьба». 14 студзеня Гомельскі абласны суд адхіліў апеляцыйную скаргу праваабаронцы і пакінуў прысуд у сіле. Судаленку пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Праваабаронцы прызналі палітвязнем жыхара Віцебску Мікіту Палеонка
16 студзеня 2022 году ў Віцебску быў затрыманы 28-гадовы Мікіта Палеонак. Яго затрымалі ў межах крымінальнай справы аб абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і прадстаўніка улады (арт.369 КК). На час правядзення следчых дзеянняў Паленак узяты пад варту як мінімум на два месяцы і змешчаны ў Віцебскі следчы ізалятар №2.
Затрымалі віцебскага актывіста Міколу Качурца
26 студзеня супрацоўнікі МУС правялі ператрус і затрымалі 62-гадовага віцебскага актывіста Міколу Качурца. Пра гэта паведаміла жонка Міколы. Папярэдне, мужчыну затрымлівалі супрацоўнікі Першамайскага РАУС Віцебску. У выніку ператрусу канфіскавалі ноўтбук. Ранкам 27 студзеня стала вядома, што Качурэц змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ) на 72 гадзіны.
На Віцебшчыне арганізоўваць «рэферэндум» будзе камісія з тым жа складам, што і на прэзідэнцкіх выбарах
26 студзеня 2022 году адбылося першае паседжанне Віцебскай абласной камісіі па правядзенні «рэферэндуму». Склад абласной камісіі мала чым адрозніваецца ад складу, які арганізоўваў і праводзіў жахлівую па палітычных наступствах для грамадства і дзяржавы выбарную кампанію 2020 году. Вынікі волевыяўлення грамадзян у гэтай кампаніі, на думку многіх экспертаў і палітолагаў, былі сфальсіфікаваныя.
«На пенсіі атрымала правы і села за руль». Гісторыя жыцця палітзняволенай Эмы Сцепулёнак
68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эма Сцепулёнак, затрыманая за каментар у сатсетках па "справе Зельцэра", утрымліваецца пад вартай ужо чатыры месяцы. Адразу — у жодзінскай турме, а цяпер — у следчым ізалятары №2 у Віцебску. Палітзняволеная мяркуе, што ў лютым над ёй пачнецца суд. Жанчына не мае ў Беларусі ані сваякоў, ані сяброў, але неабыякавыя людзі не пакінулі яе сам-насам з рэпрэсіямі.
Як лепш дзейнічаць на «рэферэндуме». Стратэгія Ціханоўскай ці кампанія «Забяры свой голас»?
Адразу пасля абвяшчэння даты правядзення «рэферэндуму» ў сацыяльных сетках пачалася дыскусія аб эфектыўнасці кампаніі «Забяры свой голас». Аўтары прапанавалі стратэгію своеасаблівага «байкоту» замест стратэгіі штабу Ціханоўскай ператварыць рэферэндум у «вотум недаверу» рэжыму.
Грамадзяніна Расеі з Верхнядзвінску хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за абразу міліцыянтаў
Раніцай 22 студзеня ў маскоўскім метро затрымалі Дзяніса Зорына – грамадзяніна Расеі, які мае від на жыхарства ў Беларусі. Пры затрыманні яму паведамілі, што ён знаходзіцца ў федэральным вышуку па запыце з Беларусі – нібыта за абразу прадстаўнікоў улады. У выпадку экстрадыцыі, беларускі суд мог асудзіць Зорына да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Улады адмовілі Евангельскай царкве атрымаць гуманітарны груз са Швецыі і загадалі вярнуць яго назад
21 студзеня 2022 году Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці кіраўніцтва справамі прэзідэнта ў чарговы раз адмовіў Евангельскай царкве Новалукомля ў рэгістрацыі атрыманай гуманітарнай дапамогі на суму 25625 шведскіх крон (2800 долараў) ад дабрачыннай арганізацыі «Ос-Хельпен» (Швецыя) і запатрабаваў вярнуць увесь тавар назад адпраўніку за кошт членаў царкоўнай арганізацыі.
За 2021 год на рынку працы павялічыўся дэфіцыт працоўных рук і паглыбіўся дысбаланс даходаў
Да пачатку 2022 году на рынку працы Віцебскай вобласці выявіліся негатыўныя тэндэнцыі, звязаныя з дэфіцытам працаўнікоў і спецыялістаў ва ўсіх асноўных галінах эканомікі. Гэта звязана з праблемамі ў беларускай эканоміцы, уведзенымі санкцыямі і палітычным крызісам, які працягваецца пасля выбараў 2020 году.