Царква атрымала паведамленне аб прыбыцці «гуманітаркі» яшчэ 20 верасня і з таго часу тройчы падавала заяву на яго рэгістрацыю, але кожны раз атрымлівала адмоўнае рашэнне з Дэпартаменту гуманітарнай дзейнасці. Адмову на трэцюю заяву прыйшоў у апошні дзень чатырохмесячнага тэрміну дзеяння дазволу на захоўванне грузу.
Актывісты не разумеюць падставаў, на якіх улады адмовіліся прыняць у краіну гуманітарны груз, у склад якога ўваходзяць інвалідныя каляскі, адзенне, абутак, мэбля, посуд, якія павінны былі быць размеркаваныя паміж тымі, хто мае ў гэтым патрэбу.
Магчыма, дыскрымінацыйнае стаўленне да рэлігійнай суполкі звязана з тым, што яе пастар Аляксандр Зарэцкі падпісаў на пачатку 2021 году «Адкрыты ліст хрысціян Беларусі» супраць гвалту над удзельнікамі пратэстаў, пасля чаго яго выклікалі на допыт у Новалукомльскі аддзел міліцыі і на гутарку да ідэолага раёну, а 8 ліпеня 2021 году ў ягоным доме быў праведзены ператрус.
На гэты момант пастар Аляксандр знаходзіцца ў статусе сведкі ў крымінальнай справе і даў падпіску аб неразгалошванні матэрыялаў справы.
Павел Жукаў