Беларусы на «крытай»: як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях
Кожны дзень яшчэ некалькі соцен палітзняволеных таксама сутыкаюцца з адвольнымі пазбаўленнямі перадач, спатканняў і званкоў. Некаторых з іх працягваюць змяшчаць у ШІЗА, ПКТ і карцары. Таму распавядаем, якія абмежаванні ўжываюцца ўладамі ў адносінах да палітычных вязняў, каб пагоршыць ім умовы ўтрымання.
У Віцебску ахвотным прапануюць арандаваць райаддзел міліцыі
Цэнтр нерухомасці гораду Віцебску прапануе ў арэнду комплекс будынкаў, якія яшчэ некалькі гадоў таму займаў аддзел міліцыі Кастрычніцкага раёну. Цяпер РАУС пераехаў у новы будынак, адмыслова ўзведзены для міліцыянтаў на вуліцы Церашковай. А будынкі па адрасе вул. Суворава, 30 – у гістарычным цэнтры Віцебску – прапануюць у арэнду ўсім ахвотным.
У Полацку ствараюць выставу вайсковай тэхнікі, хаця гараджане супраць
Ідэі выставіць на агляд вайсковую тэхніку каля Кургана Несмяротнасці актыўна прасоўвае старшыня Полацкага райвыканкаму Ігар Марковіч. Упершыню яна была выказана паўтара гады таму, і ўжо тады палачане ўспрынялі яе даволі скептычна. Маўляў, кіраўніцтва не спраўляецца трымаць у парадку Музей баявой славы, які месціцца тут жа, у парку імя 50-годдзя савецкай улады, дык што ўжо казаць пра стварэнне новага аб’екта, на стварэнне якога спатрэбяцца немалыя грошы. Да ўсяго, і сама ідэя выглядае несучаснай і нецікавай…
Віцебскія ўлады перакройваюць рэгіянальную інфармацыйную прастору
Пракуратура Віцебскай вобласці паведамляе пра тое, што яе супрацоўнікі рэгулярна праводзяць маніторынг сродкаў масавай інфармацыі на прадмет выяўлення інфармацыі дэструктыўнага характару. З пачатку года пракуратурамі накіравана ў суды 30 заяў па прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пры гэтым 25 заяў ужо разгледжаны і задаволены.
20-гадовага студэнта Леаніда Шамава асудзілі за «навучанне масавым беспарадкам»
Жыхара Наваполацку, студэнта ПДУ асудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Віталь Лапко, суддзя Наваполацкага гарадскога суду, прызнаў хлопца вінаватым паводле ч. 3 арт. 293 КК («Навучанне або іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадкаў»). Суд праходзіў у закрытым рэжыме, каб пазбегнуць распаўсюду звестак пра метады грамадскага супраціву.
Ксяндза Аляксандра Барана з Лынтупаў датэрмінова выпусцілі з-пад арышту
4 красавіка суд Пастаўскага раёну прысудзіў пробашчу парафіі Святога апостала Андрэя 10 сутак арышту. Ксяндза прызналі вінаватым паводле двух адміністрацыйных артыкулаў – арт. 24.23 (несанкцыянаванае пікетаванне) – за бел-чырвона-белы сцяг на аватарцы ў сацыяльных сетках, і арт. 19.11 (распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў) – за «лайкі» і каментары на інтэрнэт-рэсурсах, абвешчаных «экстрэмісцкімі». Адпаведна судовай пастанове, Аляксандр Баран меўся выйсці на волю 8 красавіка – з улікам тэрміну, праведзенага пад вартай яшчэ да суду. Але ўвечары 6-га красавіка ён апынуўся на волі.
Святлану Фірсаву вінавацяць у абразе Лукашэнкі, яна ў віцебскім СІЗА
Крымінальную справу супраць яе паводле ч.1, арт.368 Крымінальнага кодэксу распачалі 15 сакавіка, і ўжо 16 сакавіка дзяўчыну затрымалі проста на працы – 28-гадовая жыхарка гарадскога пасёлку Ветрына працуе ў Полацку ў стаматалагічнай клініцы. Некалькі дзён пасля затрымання яна знаходзілася ў Полацкім ІЧУ, а потым яе перавялі ў Віцебскі СІЗА. Родныя чакаюць лістоў ад зняволенай, але іх пакуль няма.
Блогер Віталь Усціновіч: Пакуль больш не буду закранаць сітуацыю ў краіне
Віцебскі відэаблогер – падазраваны ў крымінальнай справе, распачатай паводле артыкула 391 «Абраза суддзі або народнага засядацеля». З гэтай нагоды ён быў затрыманы на трое сутак, а ў яго дома правялі ператрус. У выніку ягоны смартфон быў канфіскаваны, і яго змест вывучаюць міліцыянты. А сам Віталь Усціновіч прыняў рашэнне больш не закранаць палітычныя пытанні. Пра гэта ён спавясціў падпісчыкаў у апошнім выпуску свайго відэаблогу.
У Воршы збіраюцца паставіць дублікат помніка, але аршанцам пра гэта не кажуць
«Аршанская газета» паведаміла, што на вуліцы Савецкай будзе ўсталявана скульптурная кампазіцыя «Семья – залог мира». Яна мае з’явіцца на беразе Дняпра дзякуючы фонду «Созидающий мир» і асабіста ягонаму заснавальніку Вячаславу Заранкову. Замоўчваецца, што такі самы помнік летась быў усталяваны на Кіпры, у курортным горадзе Ай-Напа…
Палітзняволены Уладзіслаў Макавецкі мае праблемы з ліставаннем
Жыхар Віцебску, мастак і разьбяр па дрэве Уладзіслаў Макавецкі адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі №22, вядомай як «Воўчыя норы». У гэтай калоніі ён знаходзіцца ўжо год, але апошнім часам да яго даходзяць не ўсе лісты з волі, а таксама і ягоныя допісы практычна не трапляюць да блізкіх. Маці Уладзіслава Макавецкага, спадарыня Наталля, просіць усіх неабыякавых людзей падтрымаць сына – з надзеяй, што хоць колькі лістоў, але трапіць да яго ў рукі.