Размяшчэнне на сайце райвыканкама экстрэмісцкіх матэрыялаў з'яўляецца законным?
УУС Віцебскага аблвыканкама не ўбачыў парушэння закону ў тым, што на сайце Пастаўскага райвыканкама працяглы час знаходзілася інфармацыйная прадукцыя экстрэмісцкага зместу. У апошні час стала для міліцыі нормай падобная ахоўная рэакцыя на парушэнні інфармацыйнымі рэсурсамі выканаўчымі органамі ўлады Закона Рэспублікі Беларусь аб "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму".
Яне Пінчук следствам прад'яўлена абвінавачанне і прызначана шэраг экспертыз
Прайшло 10 дзён, як ураджэнку Віцебшчыны Яну Пінчук расейскія ўлады экстрадавалі ў Беларусь. Цяпер маладая жанчына знаходзіцца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары №2. Да яе прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту на 2 месяцы. Па неправераных дадзеных, Яна ўдзельнічае ва ўсіх у следчых дзеяннях, прызначаны некалькі экспертыз. Расейскія праваабарончыя арганізацыі прызналі Пінчук палітвязнем, а беларускія пакуль яе такой не лічаць.
Палітвязня Андрэя Кузнечыка міліцэйскія чыноўнікі залічылі ў “экстрэмісты”
На сайце МУС, з’явіўся адноўлены пералік асобаў, якія маюць дачыненне да «экстрэмісцкай» дзейнасці. У спіс трапіў былы журналіст-фрылансер "Радыё Свабода" вязень наваполацкай калоніі № 1 Андрэй Кузнечык, які быў асуджаны да шасці гадоў калоніі за “стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім”.
У Віцебску ўлады вырашылі ліквідаваць грамадскую арганізацыю "Руская абшчына"
Рашэннем Віцебскага абласнога суда 3 жніўня было ліквідавана Віцебскае грамадскае аб'яднанне "Руская абшчына". Ініцыятыву па знішчэнні арганізацыі, якая 20 гадоў актыўна працавала па прасоўванні на Віцебшчыне ідэалогіі "рускага свету", узяло на сябе кіраўніцтва Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
Ксяндза Андрэя Вашчука аштрафавалі за выяву свастыкі на карыкатуры. Падсуднага на працэсе на было
У судзе Першамайскага раёну Віцебску прайшоў працэс над былым пробашчам парафіі Святога Духа Андрэем Вашчуком. Суддзя Андрэй Андрушэнка прызнаў ксяндза вінаватым паводле ч.1 артыкула 19.11 КаАП за распаўсюд забароненай сімволікі, і прысудзіў штраф памерам 10 базавых велічынь (320 рублёў). Падсудны на працэс не з’явіўся: тры тыдні таму ён пакінуў Беларусь.
Жанчыну, якая правяла акцыю на лінейцы ў Наваполацку, ужо двойчы асудзілі
40-гадовую Ганну Тукаву затрымалі 1-га верасня падчас урачыстай лінейкі ў наваполацкай гімназіі. Яна прывяла ў школу сваю дачку і ўбачыла «паказальны выступ» падлеткаў у вайсковай форме, якія імітавалі баявыя дзеянні і расстрэл палонных. Жанчына выйшла ў цэнтр пляцоўку, паказваючы абедзвюма рукамі сімвалы «V», за што была затрымана міліцыяй.
У Віцебскай вобласці назіраецца некантралюемы рост кібермахлярства
Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці распаўсюдзіла ў СМІ інфармацыю вынікаў працы гэтага сілавога ведамства за 8 месяцаў 2022 года. Станоўчым момантам у прадстаўленай інфармацыі было тое, што ў вобласці агульная злачыннасц,ь у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, зменшылася больш чым на 7%. З раскрывальнасцю горш, бо да суда даходзяць толькі 6 з 10 заведзеных крымінальных спраў. Аднак барацьба з кіберзлачыннасцю прызнана практычна правальнай. Сёлета, колькасць зарэгістраваных прыступных замахаў на грашовыя сродкі грамадзян, ужо наблізілася да 1 тысячы.
Віцяблянін Сяргей Сясіцкі прызнаны палітвязнем
Сёлета ў жніўні Сяргея Сясіцкага затрымалі за абразу А. Лукашэнкі паводле арт. 368 Крымінальнага Кодэксу. Санкцыі артыкула прадугледжваюць да 4 год пазбаўлення волі. Дома ў Сяргея, а таксама ў яго бацькоў прайшлі ператрусы. Незадоўга да затрымання пракуратура залічыла старонку Сясіцкага ў Facebook у пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў. У Віцебску мужчына вядомы як даўні апанент так званага «русского мира».
Палітвязня Мікалая Статкевіча ўжо больш за месяц не выводзяць на свежае паветра
Адсутнасць прагулак адміністрацыя глыбоцкай калоніі ПК 13 тлумачыць рамонтам ва ўнутраным двары. Пра гэта зняволены палітык напісаў у лісце да жонкі, Марыны Адамовіч. Таксама ён паведаміў, што яго перавялі ў іншую камеру – «адзіночку», якая «на сантыметраў 7 шырэйшая і гэтага хапіла, каб прасунуцца паўз тумбачку да сценкі, супрацьлеглай дзвярам».
Статыстыка сведчыць аб тым, што судовая сістэма Віцебскай вобласці, працуе ў карнай парадыгме
У першым паўгоддзі 2022 года раённымі судамі Віцебскай вобласці разгледжана 1850 крымінальных спраў з вынясеннем прыгавору. Па выніках судовых разбораў асуджана 2040 асоб. Апраўдальныя прыгаворы вынесены ў дачыненні да 2 асоб. Асноўнымі нагодамі для апраўдання, як і ў папярэднія гады, з'явілася адсутнасць у дзеяннях складу злачынства альбо недаказанасць удзелу абвінавачанага ў ягоным здзяйсненні. Выключная мера пакарання судамі не прымянялася.