Гэтым летам у Сенненскім раёне у 4-х школах з 12-ці арганізаваны лагеры  вайскова -патрыятычнай накіраванасці. Іх арганізуюць “з прыцягненнем да ўзаемадзеяння” супрацоўнікаў РАУС і МНС.

Апублікавана ў Дзяржава

У абласной газеце “Витебские вести” разглядаецца  выпадак, звязаны нібыта “жыхаром Віцебска”, які быццам бы заўважыў у папулярных пабліках свой фотазымак, зроблены без ягонай згоды. І быццам бы зацікавіўся, ці ёсць падставы з гэтай нагоды прыцягнуць да адказнасці адміністратара пабліка. Прадстаўнік пракуратуры тлумачыць, што падставы ёсць. Аднае звернем увагу на некаторыя моманты.

Апублікавана ў Рознае

Ужо не першы раз у стужцы з мясцовыми навінамі з’яўляюцца “урокі” літаратурнага маўлення. Тэлеграм-канал дзяржаўнага СМІ прапагандуе “культуру мовы”. Расейскай. Супрацоўнікі раённай газеты навучаюць землякоў пісьменна ставіць націскі і правільна ўжываць словы з мовы суседняй дзяржавы. Подобных адукацыйных памкненняў, каб спрыяць пашырэнню роднай мовы, рэдакцыя ні разу не праяўляла.

Апублікавана ў Рознае

Суботнік прызначаны распараджэннем Сенненскага раённага выканаўчага камітэта. У дакуменце гаворыцца, што ўсім суб'ектам гаспадарання неабходна забяспечыць навядзенне парадку на прылеглых і прадстаўленых тэрыторыях. Можна было б меркаваць, што суботнік звязаны з тым, што гэты год аб'яўлены Годам добраўпарадкавання, і што сродкі ад правядзення суботніка пойдуць на добраўпарадкаванне населеных пунктаў Сенненскага раёна. Але не толькі.

Апублікавана ў Рознае

У іх ліку - 10 жыхароў Глыбокага і Глыбоччыны, асуджаных за пратэсты  2020 году паводле ч.1 арт. 342 КК РБ. А таксама  аршанка Наталля Говарава, якая адбывае пакаранне па ч.1 арт. 368 КК  РБ - абраза Аляксандра Лукашэнкі і арт.369 КК РБ - абраза прадстаўніка ўлады. І жыхар Браслава Сяргей Мядзведзеў, асуджаны за данаты па арт. 361-2 КК РБ.

Апублікавана ў Рознае

Ціну Палынскую і яе старэйшую дачку  затрыманы 19  траўня 2025 года. Зараз яны знаходзяцца ў віцебскім СІЗА.  Ёсць падставы меркаваць, што супраць жанчын распачалі крымінальную справу, звязаную  з дзейнасцю “Беларускай аналітычнай майстэрні” прафесара  Андрэя Вардамацкага. Гэтая структура праводзіла апытанні беларускіх грамадзян пра іх меркаванні адносна розных аспектаў жыцця ў Беларусі.

Апублікавана ў Палітвязьні

У абноўленым пераліку  асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” на сайце  МУС, з’явілася імя і прозвішча   Алены Міхайлаўны Шарабайкі. 48-гадоввая жанчына асуджана паводле ч.1 арт.342 КК Рб - за ўдзел у пратэстах 2020 году. Падобна, што яна адбывае прысуджаную ёй “хатнюю хімію”: у “экстрэмісцкім пераліку” пазначана “ судзімасць не пагашана”.

Апублікавана ў Рознае

Прызнаўшы, што чэргі з ахвотных пад брамай прадпрыемства не стаяць, намеснік генеральнага дырэктара Аршанскага льнокамбіната па ідэалагічнай працы і сацыяльных пытаннях Сяргей Сідзін у эфіры СТВ заявіў пра невбходнасць наймання замежнікаў. Маўляў, яны “будуць дысцыплінаваць” мясцовых. Бо ва ўмовах кадравага дэфіцыту прадпремствы, маўляў,  вымушаны набіраць нядбайных працаўнікоў. А вось замежнікі – добрасумленныя людзі...

Апублікавана ў Дзяржава

Пра затрыманне былой журналісткі Ціны Палынскай і яе 22-гадовай дачкі Маргарыты стала вядома ў пачатку чэрвеня: знаёмыя звярнулі ўвагу на тое, што з жанчынамі знікла сувязь. Апошнія допісы Ціны Палынскай у сацыяльных сетках датаваныя 19 траўня. Падобна, што ў той самы дзень іх з дачкой і затрымалі. Цяпер яны знаходзяцца ў віцебскім СІЗА.

Апублікавана ў Затрыманьні

Як мы пісалі ў мінулым месяцы, конкурс грамадскіх ініцыятыў, які праводзіць Віцебскі аблвыканкам, а дакладней яго вынікі, выклікаюць шмат пытанняў. Селета ўлады маюць намер падтрымаць 11 праектаў, але пра іх сутнасць вядома вельмі мала. Але жыхарам рэгіёна варта было б пра гэта ведаць, тым болей, што  на рэалізацыю будуць выдаткаваны бюджэтныя сродкі.

Апублікавана ў Дзяржава