Валянціна Болбат: «Да праблем са здароўем апошні суд «дадаў» мне яшчэ 100 базавых штрафу»
Адна з пачынальніц беларускага дэмакратычнага руху на Віцебшчыне ў 1990-я гады, актывістка з Верхнядзвінску мае ўжо пенсійны ўзрост і не дужа моцнае здароўе. Але Наваполацкі гарадскі суд у асобе Зінаіды Балаболавай у лістападзе-снежні 2022г. аштрафаваў жанчыну на 20 базавых велічынь і двойчы запар прысудзіў жанчыне арышты па 10 сутак за рэпосты матэрыялаў з так званых «экстрэмісцкіх «інтэрнэт-рэсурсаў.
Як ва ўсёй Віцебскай вобласці ў Глыбокім працуюць прапагандысцкія групы
Пра гэта гаворыцца на сайце Глыбоцкага райвыканкама. Там была размешчаная навіна пра Адзіны дзень інфармавання, які прайшоў у Глыбоцкім раёне 20 студзеня. Тэма студзеньскага дня інфармавання была: прыярытэты і асноўныя дасягненні беларускай навукі, навукова-тэхналагічная бяспека.
«Ідэалагічны актыў» Першамайскага раёну навучалі, як ставіцца да вайны ва Украіне і да падзеяў 2020 года
У Віцебску працягваецца «асвета» мясцовых жыхароў сталічнымі прапагандыстамі. Гэтым разам у актавай залі ААТ «Лотос» сабралі кіраўнікоў раённых адміністрацыі і так званы «ідэалагічны актыў» Першамайскага раёну для сустрэчы са старшынём праўлення ЗАТ «Второй национальный телеканал» Маратам Маркавым. Вектар размовы быў скіраваны на падмацаванне тэзы пра высокі ўзровень добрабыту ў сучаснай Беларусі ў супрацьвагу іншым краінам свету, дзе, па словах прапагандыста, «галадуюць каля 350 млн чалавек і каля 50 млн знаходзяцца на мяжы галоднай смерці». Марат Маркаў падкрэсліў, што небяспека страціць паспяховую стабільнасць абрынулася на на Беларусь у 2020г, і што падзеі ва Украіне павінны стаць урокам для беларускіх грамадзянаў.
Крымінальная справа за відэаздымкі вайсковай тэхнікі на Аршанскім вакзале
Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу супраць 26-гадовага хлопца, які зняў на відэа эшалон вайсковай тэхнікі. Пасля таго, як гэтае відэа з’явілася ў інтэрнэце, жыхара Оршы затрымалі за садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці, і паводле ч.1 арт.361-4 Крымінальнага Кодэксу яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Пра гэты інцыдэнт, не называючы імя фігуранта крымінальнай справы, паведаміла дзяржаўная віцебская гарадская газета «Віцьбічы», надрукаваўшы нататку афіцыйнай прадстаўніцы УСК па Віцебскай вобласці Аксаны Лазько.
30 базавых за аватарку з Паўлам Севярынцам і бел-чырвона-белай стужкай
Грамадскага актывіста з Шаркоўшчыны Ігара Дземідовіча такім штрафам пакарала 24 студзеня суддзя Аксана Табола.
Пралітвязень Алесь Бяляцкі: Справа супраць праваабаронцаў — палітычная матываваная, а дзейнасць "Вясны" — законная
Старшыня "Вясны", каментуючы агучаныя тамы справы, звяртае ўвагу і на тое, што калі іх ацаніць дэталёва, то выснова вынікае адна: з прадстаўленых дакументаў вынікае, што 90% грашовых сродкаў па дакументах, прадстаўленых следствам, ішлі на заработныя платы. Праваабаронца настойвае, што дзейнасць "Вясны" цалкам законная і адпавядае ўсім міжнародным абавязацельствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Дэкларацыі аб праваабаронцах, прынятай у 1998 годзе.
Чакае суду аматар беларушчыны Ігар Дземідовіч, жыхар Шаркаўшчыны
Некалькі дзён таму ён быў затрыманы, на Ігара Дземідовіча склалі пратакол за парушэнне адміністрацыйнага артыкула 19.11 – за рэпосты з так званых «экстрэмісцкіх» інтэрнэт-рэсурсаў. Пакуль ён на волі, але чакае на позву ў суд.
На арт-мэнэджара Уладзіміра Булаўскага распачалі крымінальную справу
Уладзімір Булаўскі быў затрыманы ў Віцебску 14 снежня мінулага года і мусіў вызваліцца пасля «сутак» 1 студзеня, але на волю так і не выйшаў. Хутчэй усяго улады ставяць у віну Булаўскаму тое, што ён размесціў у сацсетках фота са жнівеньскіх маршаў у Віцебску, якія адбываліся цягам 2020 года.
З пачатку 2023 года Віцебск "накрыла" магутная хваля рэпрэсій у дачыненні да апанентаў рэжыму
Пасля навагодніх святаў, па Віцебскаму регіёну зноўку паднялася хваля затрыманняў і судовых працэсаў над грамадзянамі, якія адмоўна выказваліся ў бок работнікаў міліцыі, кіраўніка краіны, распальвалі сацыяльную варожасць ці розніцу, аказвалі садзейнічанне ў экстрэмісцкай дзейнасці.
Адміністрацыя Наваполацкай пенітэнцыярнай установы паставіла палітвязня на прафілактычны ўлік
Наваполацкая папраўчая калонія № 1, якая месціцца паміж "Нафтанам" і "Палімірам", лічыцца адной з самых жорсткіх папраўчых устаноў у Беларусі. Згодна з інфармацыяй, у калоніі налічваецца мінімум 70 палітвязняў. Сярод іх былы кіраўнік "Белгазпрамбанка" и кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі асуджаны Віктар Бабарыка.