Калектывы прадпрыемстваў раёна, выслухаўшы выступленні членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, скарысталіся магчымасцю задаць хвалюючыя іх пытанні і ўзняць іншыя актуальныя тэмы.
Іфармацыйна-прапагандысцкія групы ўзначальвае сам старшыня глыбоцкага райвыканкама Аляскандр Шубскі, туды уваходзяць яго намеснікі, старшыня Савета дэпутатаў Вера Цяліца, ды іншыя ідэолагі прадпрыемстваў разам з галоўным ідэолагам. Яны як выязджаюць на прадпрыемствы і ў сельскія саветы, так і ладзяць сустрэчы з прадстаўнікамі працоўных калектываў на чале з іх кіраўнікамі ў будынку райвыканкама. Гэтыя мерапрыемствы называюцца «Дні інфармавання», быццам людзі самі не могуць знайсці інфармацыю, напрыклад, на тэму Другой сусветнай вайны і г.д.
Інга Сташэўская