Відавочны паказнік таго, наколькі ў Віцебскім раёне «палепшылася» становішча і дабрабыт жыхароў – гэта вялікая колькасць былых сацыяльна значных, а цяпер закінутых аб“ектаў, выстаўленых на аўкцыёны. У той час, як дзяржаўныя СМІ пераконваюць беларусаў у тым, што ў краіне расце нараджальнасць, квітнее сельская гаспадарка і адраджаюцца вёскі, кіраўніцтва Віцебскага раёну спрабуе пазбавіцца ад так званых «невыкарыстоўваемай маёмасці».

Дамовы аб супрацоўніцтве паміж Браслаўскім раёнам і  трыма рэгіёнамі блізкага і далёкага замежжа падпісаныя ў рамках міжнароднага свята традыцыйнай культуры "Браслаўскія зарніцы".

У Наваполацкай калоніі №1 адбывае тэрмін палітзняволены Андрэй Аляксандраў -- журналіст і медыяменеджар , асуджаны да 14-ці гадоў пазбаўлення волі адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага Кодэксу. 6 кастрычніка 2022 г. яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 342 (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і падрыхтоўка альбо навучанне такой дзейнасці); ч. 1 арт. 356 (Здрада дзяржаве); ч. 1 арт. 361-1 (Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні); ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў).

Шэраг гарадоў і райцэнтраў Віцебшчыны наведваюць гэтымі днямі ўдзельнікі аўтапрабега «Дарогамі Памяці і Подзвігу», які стартаваў у Архангельску і мае завяршыцца ў Бярэсці. Удзельнікі аўтапрабега – гэта педагогі і курсанты Архангельскага навучальнага пашуковага цэнтру. Аўтапрабег мае нібыта выхаваўчыя мэты: падлеткаў заахвочваюць аддаць даніну памяці землякам-архангельцам, якія ваявалі або загінулі на тэрыторыі Беларусі. Аднак кожны прыпынак на Віцебшчыне пераўтвараецца ў ідэалагічнае мерапрыемства з удзелам мясцовых уладаў, а расейскія падлеткі падчас канцэртаў для мясцовых жыхароў спяваюць ваенныя песні, выконваюць харэаграфічныя нумары са сцягамі Расеі І Беларусі, а таксама дэманструюць навыкі абыходжання са зброяй.

У Полацку 19 чэрвеня адбыўся суд над грамадскай актывісткай з Верхнядзвінска  Валянцінай Болбат. Яе судзіла сумнавядомая суддзя Наваполацкага суда Зінаіда Балаболава, якая раней чатыры разы судзіла Валянціну, двойчы арыштоўвала на 10 сутак і давала вялікія штрафы па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Перш, чым арганізаваць аздараўленне дзяцей з пацярпелых рэгіёнаў Данбаса ў беларускіх лагерах і санаторыях, неабходна было дакладна прадумаць механізм аказання дапамогі. Пра гэта ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БелТА расказаў грамадскі дзеяч, паралімпіец і матывацыйны трэнер Аляксей Талай, паведамляе БелТА.

Пасля хвалі затрыманняў, якая прайшла ў ПДУ 23 траўня больш як дзясятку супрацоўнікаў былі прысуджаны арышты і штрафы па «палітычных» адміністрацыйных артыкулах: арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, пад якім сілавікі цяпер разумеюць размяшчэнне фотаздымкаў у інтэрнэце) і 19.11 КаАП (распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў). Адміністрацыя ВНУ вырашыла пазбавіцца ад «ненадзейных» супрацоўнікаў.

Ад Віктара Бабарыкі, як і ад шэрагу іншых палітвязняў, даўно нічога не чуваць - да яго не пускаюць блізкіх і сваякоў, ад яго не даходзяць лісты. Больш за 50 дзён невядома нават тое, дзе ён. На суд над сынам яго не даставілі, хаця той падаваў хадайніцтва аб выкліку бацькі ў якасці сведкі, а дзяржаўныя СМІ пісалі, што Віктара нават зацвердзілі ў спісе сведкаў.

Суддзя суда Полацкага раёна Яніна Марцулевіч 30 мая аштрафавала на 1110 рублёў выкладчыку Полацкага дзяржуніверсітэта Ганну Нанос за распаўсюд “экстрэмісцкіх” матэрыялаў у сацыяльных сетках. У 2020 годзе "правапарушальніца" была занесена на Дошку гонару ў раздзеле "Гонар універсітэта".

З пачатку 2023 года ў пунктах пропуску Віцебскай мытні службовымі асобамі мытні было выяўлена 11 выпадкаў пакідання грашовых сродкаў у дакументах, прад'яўленых грамадзянамі для праверкі службовай асобе мытні.