26 красавіка 2023 г. з'явіліся чуткі, што днём раней Бабарыка трапіў у бальніцу ў стане сярэдняй ступені цяжкасці пасля збіцця, што ў яго пнеўматоракс (назапашванне паветра паміж грудной сценкай і лёгкім). Сцвярджалася, што лекары яго адразу не пазналі. Былы палітвязень Аляксандр Кабанаў ад сваіх крыніц даведаўся, што ў Бабарыка ў выніку збіцця можа быць зламанае рабро і прабіта лёгкае.
"Самае важнае: на думку тых, хто знаходзіцца там, дадзена каманда зверху па максімуме ўзмацніць жорсткасць рэжым ўтрымання такіх знакавых фігур, пачаць жорстка з імі абыходзіцца", – сцвярджаў Кабанаў.
Дактары распавялі «Белсату», што Бабарыка паставілі дрэнажную прыладу. Пасля навін аб стане Бабарыка пачаліся масавыя звальненні ўрачоў, магчыма, звязаныя з уцечкай звестак аб стане палітвязня.
Калі не вызваліць Віктара Бабарыку, то прынамсі распавесці пра ягоны стан заклікалі беларускія і замежныя палітыкі, у тым ліку эксперты Арганізацыі аб'яднаных нацый. Улады тым часам амаль не рэагуюць на ўвагу да стану Бабарыка, а калі рэагуюць, кажуць толькі, што ён "жывы і здаровы".На Віктара і Эдуарда Бабарыку, як і на многіх палітвязняў, і да таго аказвалі асаблівы ціск у няволі. Віктара Бабарыку прымушаюць насіць жоўтую бірку «схільнага да захопу ўлады», каралі штрафным ізалятарам нібыта за «размову на падвышаных танах». На ўлік яго паставілі за падрапаны падваконнік. За любыя кантакты з Бабарыка вязням калоніі пагражае штрафны ізалятар, расказваў Кабанаў. Адвакатаў, якія баранілі Бабарыка, пазбаўлялі ліцэнзій.
Да меркаванага збіцця Бабарыка ў Наваполацкай калоніі працаваў на выпальванні драўнянага вугалю. Поўны працоўны дзень у палітвязня працягваўся 9 гадзін. У выніку 6 дзён у тыдзень ён працаваў на вуліцы, без доступу да памяшкання, дзе была б магчымасць сагрэцца падчас змены. Да таго ён працаваў укладчыкам хлебабулачных вырабаў - памяшканні, дзе ён працаваў, не было вентыляцыі, а тэмпература перавышала 30 градусаў. У пэўны момант яму плацілі за працу 1 рубель 60 капеек у месяц, пазней узнялі заробак да 50 рублёў.
Былы палітвязень Вадзім Хіжнякоў, які сядзеў з Бабарыка ў наваполацкай калоніі, расказваў, што Бабарыка прапаноўвалі заклікаць людзей спыніць пратэсты, выказацца добра пра Васкрасенскага і падтрымаць Расію – але Бабарыка адмовіўся, за што зараз і пакутуе.
Кабанаў жа лічыў, што адзінае, што можа зрабіць грамадства ў гэтай сітуацыі, гэта расказаць пра катаў у турмах.
Банкір і палітык Віктар Бабарыка збіраўся ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Верагодна, ён быў самым папулярным кандыдатам. 18 чэрвеня 2020 г. яго разам з сынам затрымаў Дэпартамент фінансавых расследаванняў.Праз год яго асудзілі на 14 год калоніі. Яго сына судзяць адразу, а сам Віктар Бабарыка знік пасля чутак пра збіццё, паведамляе «Белсат».