На Мёршчыне ўлады збіраюцца больш актыўна выкарыстоўваць патэнцыял грамадскіх аб’яднанняў. У тым ліку і падчас выбараў
На нядаўнім пасяджэнні Мёрскага райвыканкама разглядаліся пытанні ўзаемадзеяння органаў улады, арганізацый і ўстаноў Мёршчыны з грамадскімі аб’яднаннямі, прафесійнымі саюзамі і палітычнымі партыямі.
Сям'я аматараў беларускай культуры з Полаччыны апынулася за кратамі на 30 сутак
Алегу Рудакову і ягонай жонцы Вользе прысудзілі па 30 сутак арышту паводле ч.2 арт.19.11 КаАП - за распаўсюд так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў. Абодвух затрымалі 24 жніўня ў вёсцы Бяздзедавічы Полацкага раёна - у гэтую вёску некалькі год таму Алег Рудакоў вырашыў вярнуцца з Іркуцку, дзе пражыў 17 гадоў. Ён аднаўляе там сядзібу сваіх продкаў. Пад увагу сілавікоў Алег і Вольга Рудаковы маглі трапіць праз сваю прыхільнасць да беларушчыны. Некалькі год таму сям“я пераехала з Іркуцка ў вёску. Сямейная пара актыўна ўдзельнічае ва ўсіх культурніцкіх фэстах рэгіёна.
У Гарадоцкага райвыканкама – новы сайт. Практычна без беларускамоўнай версіі
Калі націснуць кнопку «Бел» на галоўнай старонцы, то трапляеш на старыя навіны – самая «свежая» з іх – ад 14.07.2023. Раздзелы «Зямельныя ўчасткі», «Нерухомасць» «Знешнеэканамічная дзейнасць» не адчыняюцца, гэтаксама як «Зямельныя ўчасткі», «Чалавек года Віцебшчыны» і «Грамадскае абмеркаванне». Між тым менавіта ў Гарадку будзе праводзіцца 30-ты Дзень беларускага пісьменства, да якога застаецца менш за тыдзень.
На Мёршчыне расейцы забілі 68 казуль, 9 ласёў і 7 аленяў
Такую статыстыку агучылі падчас пленума “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў”, які прайшоў нядаўна на Мёршчыне. Мёрская раённая арганізацыя “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” аб’ядноўвае 403 удзельнікаў. Сярод іх 172 аматары пастраляць і 231 – павудзіць.
За пікет і распаўсюд “экстрэмізму” ўлады арыштавалі наваполацкую прадпрымальніцу
Суддзя суда Наваполацка Сняжана Калінічэнка 10 жніўня пастанавіла арыштаваць на 20 сутак мясцовую прадпрымальніцу ўладальніцу Студыі касцюміраванай выявы MAGIC WOOD Алену Зуброву. На думку суддзі, яна правяла ў сацыяльных сетках не дазволены ўладамі пікет і віртуальна распаўсюдзіла «экстрэмісцкія» матэрыялы.
Больш за 11 тон саляркі скралі на Віцебшчыне з пачатку ўборачнай кампаніі
Таксама работнікі сельгаспрадпрыемстваў дазваляюць сабе прыходзіць на працу ў стане алкагольнага ап’янення, нават кіроўцы садзяцца за руль у нецвярозым стане.
Палітвязняў Вячаслава Лазарава і Таццяну Пыцько будуць судзіць 5 верасня
Мужа і жонку вінавацяць за спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці (Вячаслава Лазарава – паводле ч. 2 арт. 361 - 4 КК РБ, Таццяну Пыцько - паводле ч.1 арт. 361-4 КК РБ). Абодва знаходзяцца ў віцебскім СІЗА-2. Судовы працэс над імі пройдзе ў закрытым рэжыме ў Віцебскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Яўген Буруноў.
Улады за "экстрэмізм" арыштавалі жыхара Віцебскага раёна
Судья суда Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня 10 жніўня за захоўванне і распаўсюджванне публікацый, якія ўлады вызначылі як экстрэмісцкія, пакараў арыштам на 13 сутак Фурката Рызаева.
У Наваполацкую калонію накіраваны яшчэ адзін палітзняволены
У Віцебскім рэгіёне катастрафічны неўраджай збожжавых і зернебабовых культур
У бягучым годзе аграрнікі Віцебскай вобласці «правалілі» асноўныя паказчыкі па намалоце збожжа и бабоў. На сённяшні дзень, у параўнанні з 2022 годам, абласны «каравай» ужо паменшыўся на 53%, а ў танажы ён адмінусаваў на 279 тыс. тон. Пра гэта гаворыць афіцыйная статыстыка.