У судовым паседжанні былі агучаныя матэрыялы справы, з якіх вынікае, што Фуркат на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» захоўваў і распаўсюджваў матэрыялы з інфармацыйных рэсурсаў "STOP LUKA" і "Вадзіцелі 97".
У судзе Рызаеў вінаватым сябе не прызнаў, указаўшы, што ён не ведаў, што матэрыялы, выяўленыя на яго старонцы ў сацыяльнай сетцы, былі прызнаныя судамі экстрэмісцкімі.
Тым не менш, суддзя Зубеня прызнаў мужчыну вінаватым і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакараў яго арыштам на трынаццаць сутак і канфіскаваў у даход дзяржавы мабільны тэлефон, які належыў яму.
Рамуальд Дронаў