У абноўлены 8 мая пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, уключаны жыхар Наваполацка, абвінавачаны ў закліках да санкцый і дзеянняў на шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. І яшчэ чацвёра глыбачан, асуджаных за пратэсты 2020 года.

У аршанскім парку «Сказочная страна» зноў запланавана капітальная рэканструкцыя. Падчас мінулай, якая праходзіла ў 2008-м годзе напярэдадні “Дажынак”, помнік Уладзіміру Караткевічу перанеслі - на тым месцы, дзе ён быў, пабудавалі вялікую прыбіральню. Но навым месцы скульптурная выява вядомага літаратара - ураджэнца Оршы - апынулася ў атачэнні бетонных фігурак  герояў савецкіх мультфільмаў. Што чакае помнік зараз?

У пераліку “экстрэмісцкіх фармаванняў”  на сайце МУС  адно з апошніх - «Беларуская Грэнадзёрская Харугва». У спісе з каля трох дзясяткаў асобаў, нібыта датычных да дзейнасці “фармавання”, звяртаюць на сябе ўвагу імёны Алены Радзьковай і Барыса Жахоўскага.

Увогуле ўся гэтая гісторыя крыху анекдатычная: 30 сакавіка дзяржаўныя СМІ абвясцілі грамадскасці, што Оршу ( і Баранавічы) вылучылі на прысваенне ганаровага звання «Горад працоўнай славы.1941-1945» ў межах праекта СНД да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.  Але Аршанскі райвыканкам яшчэ за тыдзень да з’яўлення гэтай навіны ўжо абвясціў мастацкі конкурс: паводле праекта СНД, у гарадах, уганараваных такім званнем, мусяць з’явіцца адмысловыя стэлы.

Паводле рашэння КДБ ад 21 красавіка яе ўключылі ў «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС. Там указаны і прозвішчы "экстрэмістаў", двое з іх "уганараваны" гэтым статусам ужо двойчы.

Былы ідэолаг, а цяпер штатны прапагандыст Святаслаў Міхаўлаў прызнаны пераможцам абласнога журналістцкага конкурсу. Яго відэаблог на Youtube-канале Віцебскай абласной газеты прызнаны “найлепшым творчым праектам”.

30 красавіка ў Шуміліне вынесены прысуд айцу Анджэю Юхневічу, пробашчу мясцовага санктуарыя Маці Божай Фацімскай. Вернікі даведаліся, што святар асуджаны да 13 гадоў зняволення, пры тым, што абвінавачванне настойвала на тэрміне ў 15 гадоў. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, справу святара разбірала старшыня суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская.

Дакладней,  галоўны спецыяліст ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Святаслаў Міхайлаў у сваім відэаблогу сцвярджае, што “беглыя ўжо вяртаюцца ў Беларусь”. У якасці доказаў  ён прыводзіць нейкі артыкул у нейкім “змагарскім СМІ” - ніводнай назвы не агучыўшы. У артыкуле нібыта сцвярджалася, што, людзі, якія з’ехалі ў 2020-м, вяртаюцца на Радзіму, каб зрабіць тут нейкія свае справы...

У выніку  масавых звальненняў пасля палітычна матываваных “адміністратывак” некаторыя сферы дзейнасці ў воласці засталіся без кваліфікаваных кадраў. Звальненні адбыліся ў рэгіянальных структурах “Віцебскэнэрга”, у школах і вышэйшых навучальных установах. Бракуе людзей нават на пасадах, дзе не патрабуецца спецыяльная адукацыя - у крамах, у сферы ЖКГ.

Гарадскія ўлады за тое, каб смеццеправоды не дзейнічалі, а смецце мясцовыя жыхары выносілі ў кантэйнеры ў дварах. Аднак дырэктыўна вырашыць праблему не ўдаецца: 99% кватэр знаходзяцца ў прыватнай уласнасці, адпаведна, гэта іх уладальнікі мусяць вырашыць, ці пакідаць смеццеправод дзейным, ці яго заварыць. Есць і яшчэ адна праблема: адсутнасць паслядоўнасці.