Прадстаўнікі ўладаў і служб ЖКГ праводзяць сходы з насельнікамі віцебскіх шматпавярховак, распавядаючы ім пра антысанітарыю і іншыя праблемы, звязаныя з функцыянаваннем смеццеправодаў. Але, як высветляецца, у горадзе яшчэ анічога не вырашана пра альтэрнатыву: на сходах людзям нават не могуць патлумачыць, дзе канкрэтна ў іхных дварах абсталююць пляцоўкі для утылізацыі смецця, ці будуць яны ў кожным двары , а калі не - то на якой адлегласці ад дамоў.
Чамусьці логіка адказных службаў такая: спачатку людзі мусяць пагадзіцца на тое, каб смецццеправод заварылі, а ўжо потым будзе вырашацца, дзе абсталяваць пляцоўку з кантэйнерамі. Зразумела, што пры такім падыходзе людзі масава адмаўляюцца ад заварвання смеццеправодаў, і аргументы пра антысанітарыю аніяк не дзейнічаюць.
Нагадаем, у лістападзе мінулага году віцяблянам было безапеляцыйна заяўлена : у абласным цэнтры будуць змагацца за раздзельны збор смецця, а таму бліжэйшым часам жыхарам шматпавярховак трэба рыхтавацца да таго, што смеццеправоды ў іх завараць. Такая пазіцыя выклікала незадавальненне часткі гараджан, і ўлады вырашылі пакуль не рызыкаваць. Прынамсі было паабяцана , што да прэзідэнцкіх выбараў усё застанецца як ёсць, - відавочна, каб не злаваць “электарат”. Цяпер да гэтай тэмы вяртаюцца зноў, але згоды па-ранейшаму няма.
Марына Квінт
Нядзеля, 27 Красавік 2025
У Віцебску ўсё яшчэ не могуць вырашыць, ці заварваць смеццеправоды
Гарадскія ўлады за тое, каб смеццеправоды не дзейнічалі, а смецце мясцовыя жыхары выносілі ў кантэйнеры ў дварах. Аднак дырэктыўна вырашыць праблему не ўдаецца: 99% кватэр знаходзяцца ў прыватнай уласнасці, адпаведна, гэта іх уладальнікі мусяць вырашыць, ці пакідаць смеццеправод дзейным, ці яго заварыць. Есць і яшчэ адна праблема: адсутнасць паслядоўнасці.
Апублікавана ў
Рознае