LT News - шаблон joomla Оригами
  • У Віцебску ўспомнілі ахвяраў і герояў Чарнобылю: афіцыйна і нефармальна (фота)

    У Віцебску ўспомнілі ахвяраў і герояў Чарнобылю: афіцыйна і нефармальна (фота)

  • Пляны ясныя, задачы пастаўленыя. За работу, таварышы праваабаронцы!

    Пляны ясныя, задачы пастаўленыя. За работу, таварышы праваабаронцы!

  • Кіраўніцтва прадпрыемства скардзіцца міністру інфармацыі на прафсаюз

    Кіраўніцтва прадпрыемства скардзіцца міністру інфармацыі на прафсаюз

  • Міліцыя вывучае міжнародныя правілы

    Міліцыя вывучае міжнародныя правілы

12 красавіка ў Віцебскім абласным судзе журналістка тэлеканалу Белсат Кацярына Бахвалава і карэспандэнтка Радыё Свабода Галіна Абакунчык спрабавалі абскардзіць рашэньні судзьдзяў суду Аршанскага раёну і гораду Воршы ад 13 сакавіка гэтага году. Прадстаўніцы прэсы былі затрыманыя напярэдадні і аштрафаваныя за асьвятленьне мітынгу і шэсьця недармаедаў у Воршы.

Апублікавана ў Свабода слова

16 сакавіка Менскі абласны суд прыняў рашэньне адмовіць у задавальненьні касацыйнай скаргі палітвязьня Міхаіла Жамчужнага на вынесенае спагнаньне. Рашэньне прыняла судовая калегія ў складзе судзьдзяў Казлова, Фраленкавай пад старшынствам судзьдзі Караткевіч.

Апублікавана ў Суд

Актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў спрабаваў аспрэчыць рашэньне Кастрычніцкага райсуду, дзе яму прысудзілі штраф за несанкцыянаваны пікет у дзень угодкаў Чарнобыльскай трагедыі. Старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Леанід Аўтухоў падаваў касацыйную скаргу на рашэньне таго ж суду: за распаўсюд партыйнага бюлетэню «Магістрат» яму прысудзілі штраф як парушальніку заканадаўства пра СМІ. Абедзьве касацыйныя скаргі адмовілася задаволіць судзьдзя Ірына Смалякова.

Апублікавана ў Суд

Рашэньне Першамайскага райсуду, якое спрабаваў абскардзіць віцебскі актывіст КХП БНФ, засталося безь зьменаў – Сяргей Каваленка мусіць выплаціць 1 мільён штрафу, прысуджанага яму за дробнае хуліганства. І падчас працэсу 26 сакавіка ў Першамайскім райсудзе Віцебску, і ў абласным судзе Каваленка спрабаваў давесьці сваю невінаватасьць. Але судзьдзя абласнога суду Ірына Смалякова падтрымала рашэньне судзьдзі Першамайскага райсуду Валянціны Кісьмярошкінай.

Апублікавана ў Суд