• Суд: міліцыя мусіць выплаціць актывісту 8,72 рублёў за зьнішчаны на БНР-100 сьцяг

    Суд: міліцыя мусіць выплаціць актывісту 8,72 рублёў за зьнішчаны на БНР-100 сьцяг

  • Ці парушыў судзьдзя Зубеня правы віцебскага журналіста Скрыля? Адказ Вярхоўнага суду

    Ці парушыў судзьдзя Зубеня правы віцебскага журналіста Скрыля? Адказ Вярхоўнага суду

  • Полацкага актывіста Алеся Круткіна аштрафавалі на 382 рублі за заклік на малітву

    Полацкага актывіста Алеся Круткіна аштрафавалі на 382 рублі за заклік на малітву

  • Віцебскі прадпрымальнік аднаўляе старажытную сядзібу ў Вялікіх Лётцах

    Віцебскі прадпрымальнік аднаўляе старажытную сядзібу ў Вялікіх Лётцах

Напрыканцы лютага ў Брусэлі прайшоў 7-мы Сусьветны кангрэс супраць сьмяротнага пакараньня. Удзел у панэльнай дыскусіі форуму Чаму ў Беларусі працягваюць ужываць сьмяротнае пакараньне?” ўзяла і віцяблянка Любоў Кавалёва маці расстралянага ў 2012 годзе Ўладзіслава Кавалёва. Па вяртаньні ў Віцебск яна падзялілася сваімі развагамі і назіраньнямі.

Апублікавана ў Сьмяротнае пакараньне

У віцебскім “Бітлз-клюбе” 5 кастрычніка адбыўся фэст “Рок за жыцьцё”. Імпрэза распачала Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня, які ад 5 да 10 кастрычніка праходзіць у Беларусі. Ідэю ўвядзеньня мараторыя на сьмяротную кару падтрымалі сваімі выступамі і песьнямі ў Віцебску вядомыя беларускія гурты  Teleport, Re1ikt. РСП (“Разьбітае сэрца пацана”) і NIZKIZ.

Апублікавана ў Сьмяротнае пакараньне

Некалькі дзён у межах “Уік-энду па правах чалавека” ў Віцебску працавала перасоўная выстава “Кожны мае права ведаць свае правы”. 21-22 красавіка валанцёры праваабарончага цэнтру “Вясна” праводзілі па выставе, разьмешчанай у арт-цэнтры VZAP, своеасаблівыя асьветніцкія экскурсіі.

Апублікавана ў Праваабаронцы

Распачаў трохдзённы цыкль асьветніцкіх імпрэзаў прадстаўнік праваабарончага цэнтру “Вясна”, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” ў Беларусі Андрэй Палуда, які ўвечары 20 красавіка прачытаў лекцыю ў арт-цэнтры VZAP.

Апублікавана ў Праваабаронцы

У праграме “Уік-энду”, які ладзіць у Віцебску праваабарончы цэнтар Вясна, – лекцыя і прэзэнтацыя коміксу ад кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”, экскурсіі па ўнікальнай выставе і шмат іншых цікавостак. Імпрэзы пройдуць у арт-цэнтры VZAP. Уваход – бясплатны.

Апублікавана ў Праваабаронцы

З аршанцамі сустрэўся каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” Андрэй Палуда, які прэзэнтаваў комікс “Мама, гэта я”. Жыхары Воршы прадставілі землякам і ўласныя творчыя напрацоўкі на тэму сьмяротнага пакараньня.

Апублікавана ў Сьмяротнае пакараньне

У межах кампаніі «Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня» ў вёсцы Стаўры, што пад Воршай, прайшла тэматычная дыскусія «Масавыя рэпрэсіі і сьмяротнае пакараньне». Партыйныя і грамадзкія актывісты Аршанскага рэгіёну, журналісты і праваабаронцы зь Менску і Віцебску, сваякі рэпрэсаваных і проста неабыякавыя грамадзяне абмеркавалі праблему сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

Апублікавана ў Сьмяротнае пакараньне